Завозерскі сельсавет
Завозерскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Завозер’е |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 10 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 756 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Заво́зерскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Завозер’е.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Семянецкі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Семянец. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завозер’е. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Семянец. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Ветрынскага раёна Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завозер’е, сельсавет перайменаваны ў Завозерскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тураўлянскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Альшаніца, Будзішча, Гарадзішча 1-е, Гарадзішча 2-е, Загацце, Капцы, Карпінічы, Навіны, Паўлаўскае, Піскуны, Пуканаўка 1-я, Пуканаўка 2-я, Ткачова і Туроўля)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[3]. 10 кастрычніка 2013 года Завозерскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гомельскага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 756 чалавек[5], з іх 86,0 % — беларусы, 10,6 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Завозер’е, вёскі Абалонне, Бецкае, Гарадзішча, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлессе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова і Шастова.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.