Ежы Юзаф Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:43, 25 жніўня 2019, аўтар CommonsDelinker (размовы | уклад) (Replacing POL_COA_Radziwiłł.svg with File:POL_COA_Radziwiłł_Książę_Ia.svg (by CommonsDelinker because: File renamed: Multiple variants of this coat of arms, this is just one of them).)
Юрый Юзаф Радзівіл
польск.: Jerzy Józef Radziwiłł
Юрый Юзаф Радзівіл
Юрый Юзаф Радзівіл
Герб Трубы
Герб Трубы
7-ы Ардынат Нясвіжскі
1680 — 1689
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл
Пераемнік Караль Станіслаў Радзівіл
Падчашы вялікі літоўскі
1686 — 1688
Папярэднік Ян Караль Дольскі
Пераемнік Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн
Ваявода троцкі
1688 — 1689
Папярэднік Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Пераемнік Багуслаў Аляксандр Уніхоўскі

Нараджэнне 10 сакавіка 1668(1668-03-10)
Смерць 3 студзеня 1689(1689-01-03) (20 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Міхал Казімір Радзівіл
Маці Кацярына Сабеская
Жонка Марыя Элеанора фон Ангальт-Дэсау
Дзеці Катарына Генрыка Радзівіл
Дзейнасць палітык

Князь Ежы Юзаф (Юрый Юзаф) Радзівіл (10 сакавіка 1668 — 3 студзеня 1689) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, 7-ы ардынат Нясвіжскі (16801689), падчашы вялікі літоўскі (16861688), ваявода троцкі (16881689), трымаў члухаўскае і рабштынскае староствы. Уладальнік Бялы-Падляскі.

Біяграфія

Прадстаўнік нясвіжскай лініі найбуйнейшага вялікалітоўскага магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Быў пятым дзіцем у сям'і падканцлер літоўскага і гетмана польнага літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла (16251680) ад шлюбу з Кацярынай Сабескай (16341694). Малодшы брат — канцлер вялікі літоўскі Караль Станіслаў Радзівіл.

У 1680 годзе пасля смерці свайго бацькі Міхала Казіміра Юрый Юзаф атрымаў у спадчыну Нясвіжскую ардынацыю. У чэрвені 1686 года атрымаў пасаду падчашага вялікага літоўскага, а ў 1688 годзе стаў ваяводай троцкім.

3 верасня 1687 года ў Дэсау ажаніўся з прынцэсай Марыяй Элеанорай фон Ангальт-Дэсау (1671—1756), дачкой нямецкага князя Ангальт-Дэсау Іагана Георга II (1627—1693) і Генрыэты Катарыны Насау-Аранскай (1637—1708). Дзеці:

  • Катарына Генрыка Радзівіл.

Зноскі

Спасылкі