Юзаф Аляшкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Аляшкевіч
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Józef Oleszkiewicz
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1777(1777-10-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1830(1830-10-05)[3][4] (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя
Бацька Ян Аляшкевіч[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр мастак
Вучоба Віленская мастацкая школа
Мастацкі кірунак класіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіф Аляшкевіч (польск.: Józef Oleszkiewicz, руск.: Иосиф Иванович Олешкевич, літ.: Juozapas Oleškevičius; 1777, Шылува на Жамойці, цяпер Расяйнейскі раён — 5 кастрычніка 1830, Санкт-Пецярбург) — беларускі[5] партрэтны жывапісец; аўтар карцін на гістарычныя, рэлігійныя, міфалагічныя сюжэты і партрэтаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Шылува?![6] ў сям'і збяднелага шляхціча. Дзіцячыя і юнацкія гады правёў у доме бацькі, які быў музыкантам і жыў у Радашковічах[6].

І. Аляшкевіч атрымаў бліскучую адукацыю[6], скончыўшы спачатку Віленскую мастацкую школу, дзе вучыўся жывапісу ў прафесараў Ф. Смуглевіча і Я. Рустэма, а потым удасканаліўшы майстэрства ў Дрэздэне і Парыжы ў славутых французскіх жывапісцаў Ж. А. Энгра і Ж. Л. Давіда[6].

Пасля вяртання з-за мяжы працаваў на Валыні і ў Вільні. Пасля смерці Смуглевіча ў 1807 годзе спрабаваў заняць яго месца ва ўніверсітэце. Пасля няўдалай спробы ў 1810 годзе пасяліўся назаўсёды ў Санкт-Пецярбургу, дзе пісаў, у прыватнасці, партрэты царскай сям'і. У 1812 годзе быў прыняты ў імператарскую Акадэмію мастацтваў (за палатно «Дабрадзейнае апекаванне і дбанне імператрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных»).

Сярод высланых палякаў, якія жылі ў Санкт-Пецярбургу, славіўся незвычайным і поўным дабрадзейнасці чалавекам; гэта адбілася ў «Адступленні» часткі III «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Выключную вядомасць у Санкт-Пецярбургу меў дзякуючы высокаму становішчу сярод пецярбургскіх масонаў. У 1822 годзе абраны ў начальнікі (maître en chaise) ложы Белага Арла.

Пахаваны на Смаленскіх могілках  (руск.) у Санкт-Пецярбургу.

Творчасць

Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага
«Развітанне Хадкевіча з жонкай перад Хоцінскай бітвай» (1808)
«Дабрадзейнае апекаванне і дбанне імператрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных» (1812)
«Антыёх і Стратоніка» (1810)
Партрэт Леана Сапегі (1827)

Творчасць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позняга класіцызму, з элементамі сентыменталізму. За карціну «Апека сірот» атрымаў званне акадэміка жывапісу.

Адным з ранніх вядомых твораў мастака з’яўляецца партрэт Адама Ежы Чартарыйскага (1810), палітычнага і культурнага дзеяча, мецэната[6][7].

Часта выязджаў у беларускія губерні, дзе зрабіў нямала цікавых партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму. Сярод іх: «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі»[8][9]. Сябраваў з Адамам Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).

Партрэт Мікалая Радзівіла, 1829

Найбольш значны твор І. Аляшкевіча — «Групавы партрэт». Таксама пэндзлю І. Аляшкевіча належаць партрэты Л. Сапегі, М. Радзівіла і блізкага сябра мастака А. Міцкевіча, І. дэ Гільда, Г. Жавускага?!. Вядомы таксама абразы («Мадонна з немаўлём»)[6].

Шматлікія яго карціны (партрэты Адама Ежы Чартарыйскага, Гераніма Страйноўскага, 1810; Марціна Пачабута, 1810) захоўваюцца ў Вільнюсе.

Вядомыя творы

Зноскі

  1. Józef Oleszkiewicz
  2. Józef Oleszkiewicz // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Józef Oleszkiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). С. 302
  6. а б в г д е Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 358-60. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  7. Барыс Лазука відавочна апісвае гэту карціну, але называе яе партрэтам Адама Казіміра Чартарыйскага
  8. Пржецлавский О. А.?! Иосиф Алешкевич // Русская старина  (руск.). — М.: 1876. — Т. 16. — С. 559―566.
  9. Чаропка В. Насустрач людзям: мастак Юзаф Аляшкевіч // Беларускі гістарычны часопіс. — Мн.: 2011. — № 4. — С. 36―45.

Літаратура

Спасылкі