Яраслаў Львовіч Ліневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраслаў Львовіч Ліневіч
Дата нараджэння 16 студзеня 1932(1932-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 2024(2024-01-24) (92 гады)
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Магілёў, Барысаў, Салігорск і інш.
Горадабудаўнічыя праекты (у сааўтарстве) водна-зялёны дыяметр Мінска; (у сааўтарстве) генеральны план горада Мінска (Беларусь) 1996 г.
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды

Яраслаў Львовіч Ліневіч (нар. 16 студзеня 1932, вёска Беліца, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1982). Галоўны архітэктар горада Мінска (19891994). Сапраўдны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. Прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры.

Біяграфія

Яраслаў Ліневіч нарадзіўся 16 студзеня 1932 г. у вёсцы Беліца Навагрудскага ваяводства міжваеннай Польшчы, калі бацькі знаходзіліся ў гасцях у княгіні Трубяцкой. Бацька Леў Ліневіч быў адстаўным палкоўнікам расійскай імператарскай арміі. Маці належала да наваградскай шляхты.

Сваё дзяцінства Яраслаў Ліневіч з бацькамі правёў у Шчучыне.

У 1950 г. скончыў Шчучынскую сярэднюю школу, а ў 1958 г. Беларускі палітэхнічны інстытут.

Працоўная дзейнасць

З самага пачатку працоўнай дзейнасці займаўся гарадскім планіраваннем. У 1958—1962 гг. працаваў у Віцебскім абласным філіяле інстытута «Белдзяржпраект», у 1962—1971 гг. у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1971—1974 гг. у праектнай арганізацыі «Мінскпраект».

У 1974—1985 гг. працаваў першым намеснікам начальніка Галоўнага архітэктурна-планавальнай ўпраўлення Мінскага гарвыканкама, у 1985—1988 гг. галоўным архітэктарам БЕЛНДІПгорадабудаўніцтва, у 1988—1989 гг. начальнікам аддзела горадабудаўніцтва і раённай планіроўкі Дзяржбуда БССР (1988—1989).

У 1989 г. стаў начальнікам Глаўмінскархітэктуры — г.зн. галоўным архітэктарам Мінска (1989—1994).

У 1994—1998 гг. працаваў галоўным архітэктарам інстытута «Мінскпраект», у 2004—2007 гг. дырэктарам праекта-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда». З 2007 г. з’яўляецца намеснікам галоўнага архітэктара «Мінскграда».

Архітэктурная творчасць

Яраслаў Ліневіч з’яўляецца аўтарам і сааўтарам такіх работ як генеральны план Брэста (1965), праекты планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (1970) і цэнтральнай часткі Мінска (1983).

З’яўляецца аўтарам і сааўтарам праектаў (у розныя часы) планіроўкі і забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў у Наваполацку, Віцебску, Гродне, Брэсце, Магілёве, Барысаве, Салігорску, Мінску, беларускага квартала раёна Чылінзар у Ташкенце, Кіравакане, праекта «Мінск-Сіці» і інш. У 1961 г. праект забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў у Наваполацку атрымаў бронзавы медаль ВДНГ СССР.

У 1996 г. прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы генеральнага плана Мінска і праекта планіроўкі прыгараднай зоны Мінска да 2000 г. і яго карэктуры (з перспектывай да 2010 г.). У 2009 г. прымаў удзел у карэктуры генеральнага плана горада Мінска (з перспектывай да 2030 г.).

З’яўляецца аўтарам і сааўтарам конкурсных праектаў цэнтраў такіх гарадоў як Мінск, Віцебск, Данецк (Украіна), Вільнюс (Літва), Талін (Эстонія), Астана (Казахстан), жылых раёнаў Мінска (Беларусь) і Вены (Аўстрыя), плошчы Незалежнасці ў Мінску.

З’яўляецца сааўтарам помніка Францыску Скарыну каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў горадзе Мінску (Беларусь).

Выказванні

Узнагароды

У саюзе архітэктараў

З 1961 г. стаў членам Саюза архітэктараў БССР. У 1975—1977 гг. з’яўляўся старшынёй Саюза архітэктараў БССР, а ў 1977—1990 гг. сакратаром Праўлення Саюза архітэктараў БССР. Адначасова ў 1975—1980 гг. быў сакратаром Праўлення Саюза архітэктараў СССР.

Пасля перайменавання Саюза архітэктараў БССР, стаў і членам Праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў».

Зноскі

Літаратура

  • Линевич Ярослав Львович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Спасылкі