Васіль Кузьміч Касцючэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Кузьміч Касцючэнка
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 лютага 1953(1953-02-25) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Алег Васілевіч Касцючэнка
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж
Вучоба
Уплыў на Дзяніс Барсукоў
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Сайт kostiuchenko.com/ru/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Кузьміч Касцючэнка (25 лютага 1953, в. Васільеўка Добрушскага раёна) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

У 1974 скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

З 1976 пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах.

З 1987 па 2000 выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава.

У 1998 быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.

У 2007 атрымаў Спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагодскай карціннай галерэі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.

Персанальныя выстаўкі

  • 2006 — Galleri Kretsen, Швецыя
  • 2006 — персанальная выстаўка, галерэя Балтыйскага Арт-мастацтва, Вільнюс
  • 2006 — галерэя «Тызенгауз», Гродна
  • 2008 — «Імёны», ЦДМ, Масква
  • 2009 — «Цеплыня колеру», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск[1]
  • 2011 — «Знак вады», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[2]
  • 2014 — «Зямляне», персанальная выстава, Палац мастацтва, Мінск[3]
  • 2015 — «Каляровыя аповеды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[4]

Зноскі

Спасылкі