Май Вольфавіч Данцыг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Май Вольфавіч Данцыг
Фатаграфія
Май Данцыг, фота Яўгена Колчава, 2013
Дата нараджэння 27 красавіка 1930(1930-04-27) (94 гады)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 2017(2017-03-26) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, кераміст
Месца працы
Жанр Індустрыяльны пейзаж, партрэт, тэматычная карціна
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча, Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава
Мастацкі кірунак Рэалізм
Заступнікі Віталь Цвірка
Уплыў Пётр Пакаржэўскі, Віктар Цыплакоў, Міхаіл Курылка
Уплыў на Ігар Бархаткоў, Анатоль Кузняцоў
Член у
Прэміі
Узнагароды (2005)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Май Вольфавіч Да́нцыг (27 красавіка 1930, Мінск, БССР26 сакавіка 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973). Народны мастак Беларусі (1995). Кавалер ордэна Францыска Скарыны (2005)[1].

Біяграфія

Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1958 годзе — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава. З 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1980 года — прафесар. З 1962 года ўваходзіў у праўленне Саюза мастакоў БССР[1].

З восені 1988 г. да лета 2001 г. старшыня Мінскага аб'яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка. У першай палове 1990-х гг. займаўся праблемамі ўвекавечання памяці вязняў Мінскага гета як старшыня грамадскай камісіі па стварэнні мемарыяльнага комплексу[2]. У 1995 г. уваходзіў у рэдкалегію газеты «Авив хадаш» (Мінск)[2]. Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын[1].

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Сярод работ: тэматычныя карціны «Раніца новага Мінска» (1959), «Партызанскае вяселле» (1968), «Купалаўскія радкі» (1972), «Легенда Беларусі» (1975), «І памятае свет уратаваны...» (19851995); лірычныя пейзажы «Стары і новы Мінск» (1963), «Цішыня» (1976), «Бацькаўшчына мая» (1982), «Мая Лагойшчына» (1985), серыя «Віцебск — радзіма Шагала» (1994); нацюрморты «Бэз» (1962), «Аб Вялікай Айчыннай...» (1968), «Ялінка» (1971), «Палітра новабудоўляў» (1979); партрэты «Сталявар» (1956), «Кінарэжысёр Э. Клімаў» (1985), пісьменнікаў А. Адамовіча, Васіля Быкава (абодва 1986), А. Анікейчыка і інш. З твораў манументальнага жывапісу: мазаічнае пано ў кінатэатры «Партызан» (1966), мазаіка ў гасцініцы «Юбілейная» (1969, з Б. Няпомняшчым) — абодва ў Мінску. Творам Данцыга былі ўласцівы арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, драматургічнасць зместу. Канструктыўна-пластычнае валоданне колерам, спалучэнне прыёмаў манументальнага і станковага мастацтваў, метафарычнасці і канкрэтыкі дазвалялі яму ствараць яркія мастацкія вобразы, поўна раскрыць сваю творчую індывідуальнасць.

Зноскі

Літаратура

  • Данцыг Май Вольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Май Данциг : живопись : альбом / авт. текста Г. А. Фатыхова. — Мн. : Интернешнл Транс-Кэпитэл, 2001. — [45] с., включ. обл.
  • Данцыг Май Вольфавіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыкл. давед. Мн., 1998.
  • Данцыг Май Вольфавіч // Беларусь : энцыкл. давед. Мн., 1995.
  • Шаранговіч, Н. Мастак, улюбёны ў Мінск / Наталля Шаранговіч // Беларусь. 2001. № 9.
  • Фатыхава, Г. «Мой город древний, молодой» / Галина Фатыхова // Нёман. 2001. № 10.
  • Ліхінец, І. Мы не горшыя, мы — лепшыя / Ігнат Ліхінец // Альманах : Зап. Бел. дзярж. акад. мастацтваў. 2000. № 3.
  • Левина, А. Кто спасет красоту? / Алла Левина // Мишпоха. 2000. № 7.
  • Сурскі А. А. Май Вольфавіч Данцыг: заслужаны мастак Беларускай ССР г. Мінск; аб мінулым і сучасным// Советский художник, 1975
  • Дубінін, А. Май Данцыг. Буйніцы і драбніцы / Андрэй Дубінін // Belisrael. Народны ізраільска-беларускі сайт. 28.03.2018. http://belisrael.info/?p=14612

Спасылкі