Перайсці да зместу

Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычны факультэт
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Галоўны корпус БДПУ ў асноўным займае гістарычны факультэт
Галоўны корпус БДПУ ў асноўным займае гістарычны факультэт
Ранейшыя назвы Сацыяльна-гістарычны, Сацыяльна-эканамічны, Гісторыка-геаграфічны
Англійская назва Faculty of History of the Maxim Tank BSPU
Заснаваны 1918
Дэкан Вераніка Скок
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Савецкая, 18
fhist.bspu.by

Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Гісторыя

30 снежня 1918 г. на падставе Цэнтральнага народнага камісарыята па асвеце (№ 4134) педагагічнаму савету прадпісана прыступіць да пераўтварэння Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. На яго базе быў створаны сацыяльна-гістарычны. У верасні 1919 сацыяльна-гістарычны факультэт рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычнае аддзяленне.

У 1934 годзе на падставе пастаноў ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» ў 1934 была праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На аснове геаграфічнага і эканамічнага аддзяленняў быў створаны геаграфічны факультэт, а на базе гістарычнага аддзялення — самастойны гістарычны факультэт.

24 чэрвеня 1941 — праца ў інстытуце спынілася.

2 верасня 1944 г. — гістарычны факультэт як складовая частка МДПІ імя А. М. Горкага аднавіў сваю працу. На гістарычным факультэце створаны кафедра гісторыі СССР і кафедра ўсеагульнай гісторыі.

У мае 1945 — прафесар В. М. Перцаў (загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі) у складзе дэлегацыі БССР падпісаў на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска дакумент аб стварэнні ААН.

У лістападзе 1948 адноўлена аспірантура, дзякуючы якой у 1948—1965 гг. было падрыхтавана больш за 25 гісторыкаў. Большасць з іх (А. Ц. Караткевіч, Г. М. Каванцава, М. Д. Каўшараў, В. М. Фамін, А. М. Мацко і інш.) абаранілі кандыдацкія, а затым доктарскія дысертацыі.

1 верасня 1956 створаны гісторыка-геаграфічны факультэт з кафедрамі: ўсеагульнай гісторыі, гісторыі СССР, геаграфіі і прыродазнаўства. У люты 1971 — гісторыка-геаграфічны факультэт рэарганізаваны на два: гістарычны і прыродазнаўства.

У 1994 заснаваны спецыялізаваны Савет універсітэта па абароне дысертацый (гістарычныя навукі).

Былая структура

Дэканы

  • А.А. Лізурчык (1940-?)
  • Н.Г. Матусевіч (1944-?)
Сацыяльна-гістарычны (1956—1971)
Гісторыка-геаграфічны (1956—1971)
Гістарычны (1971 — наш час)

Кафедра ўсеагульнай гісторыі (1931—2004)

Да 1934 кафедра гісторыі Захаду.

Загадчыкі кафедры

Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (1931—2015)

Да 1944 — кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. Да 1991 — Кафедра гісторыі СССР.

Загадчыкі кафедры

Кафедра Эканомікі (1931—2015)

Да 1944 — кафедра палітычнай эканоміі, а пазней кафедра эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі КПСС (?—1992)

Далучана да кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін.

Кафедра паліталогіі і права (?-2015)

Кафедра філасофіі (1962—2015)

У 1980-я гг. кафедра зрабіла істотны ўклад у аказанні дапамогі Кубе ў падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін (1971—1992)

Да 1991 года кафедра гісторыі БССР. Да 1992 — кафедра гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі (1992—2015)

Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчык кафедр

Кафедра дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі (1992—2015)

Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2004—2015)

Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра новай і найноўшай гісторыі (2004—2015)

Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.

Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі (2015 — наш час)

Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі старажытных цывілізацый, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (2015 — наш час)

Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі Беларусі і славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2015 — наш час)

Створана шляхам зліцця кафедраў эканомікі, паліталогіі і права, філасофіі

Загадчыкі кафедры

Сучаснасць

Напрамкі навучэння

  • Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны
  • Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа
  • Гісторыя і сусветная мастацкая культура

Структура

Цяпер у складзе факультэта 3 кафедры:

Кафедра Загадчык
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі
дацэнт Аляксандр Корзюк
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў
дацэнт Святлана Талмачова
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
дацэнт Сяргей Зенчанка
На факультэце таксама дзейнічаюць
  • Беларуска-казахстанскі культурна-адукацыйны цэнтр
  • Цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы
  • Чатыры студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі;

Кіраўніцтва факультэта

Дэкан:

Намеснікі дэкана:

Спасылкі


Вядомыя выкладчыкі

Вядомыя Выпускнікі

Зноскі