Баравікоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баравікоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Баравікі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Старшыня сельсавета Ігар Анатольевіч Камейка
Насельніцтва (2009) 2 722
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2342
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Баравіко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баравікі.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Затонскага, Селішчанскага і Шупейкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Парыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 29 ліпеня 1961 года сельсавет у складзе Светлагорскага раёна.

Геаграфія

Сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы раёна. Агульная плошча сельсавета складае 2128 га. Мяжуе:

Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р82 · Н5001 · Н5006, працякаюць рэкі: Бярэзіна, Сведзь.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2722 чалавекі[1], з іх 92,1 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.