Горвальскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горвальскі раён
Краіна
Уваходзіць у Рэчыцкая акруга
Гомельская акруга
Уключае 20 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Горваль
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 4 жніўня 1927
Насельніцтва (1925) 14 761
Плошча 535 км²

Го́рвальскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19261927 гадах. Цэнтр — вёска Горваль. Плошча 535 км², насельніцтва 14 761 чалавек (на 01.01.1925), 56 населенных пунктаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. У склад раёна ўключаны 20 сельсаветаў: Балашаўскі, Баравікоўскі, Берагава-Слабадскі, Васількоўскі, Восаўскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дзюрдзеўскі, Дуброўскі, Затонскі, Маскалёўскі, Рудзецкі (Рудзецка-Алізараўскі), Сведскі (Сведзельскі), Свідзерскі (Свідзера-Мілаград-Глыбаўскі), Святоўскі, Селішчанскі, Стасеўскі, Узнажскі, Чарнейкаўскі і Шупейкаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горвальскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Горвальскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 359. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).