Адамоўскі сельсавет (Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адамоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Адамова
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 1 114
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Адамо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Адамова.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Замшанскага і Кушлікаўскага сельсаветаў[1]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азінскага (11 населеных пунктаў: аграгарадок Мацюшы, вёскі Бела-Мацейкава, Грамошча, Канстанцінава, Качарэжына, Кеўлы, Мацейкава, Новыя Замшаны, Парфенаўцы, Пярхальшчына, Рабінаўка) і Баравухскага (17 населеных пунктаў: аграгарадок Кушлікі, вёскі Адамова, Балдышы, Галякова, Заполле, Крумплева, Кулікова, Мётлы, Мікуліна, Навінне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Церасполле і Якубенкі) сельсаветаў[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1114 чалавек[3], з іх 84,8 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4].

Населеныя пункты

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.