Сокараўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сокараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бешанковіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сокарава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 746 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Со́караўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Сокарава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года у Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёнаў БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Скакуноўшчына. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хоцінскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сокарава[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 11 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ульскага сельсавета[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Ульскага сельсавета[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Бычкова, Галі, Гарані, Дыбалі, Ермалаўшчына, Жданова, Марцінава, Мураўшчына, Паўазер’е, Прудзіны, Сапегі, Слабада, Сокарава, Хоціна і Шапчына.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  3. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.