Верхнякрывінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верхнякрывінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бешанковіцкі раён
Уключае 55 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Верхняе Крывіна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 249
Плошча 215 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Верхнякры́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Верхняе Крывіна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бікложскі сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бікложа. 8 мая 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ржаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бараўцы, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна і Крывое Сяло)[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бешанковіцкага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Асінаўка, Бараўцы, Бараўцы-Крывіна, Верхняе Крывіна, Дабрыгоры, Дубавое, Дубраўка, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна, Крывое Сяло, Макаравічы, Малое Крывіна, Малыя Маскалёнкі, Мікіцёнкі, Навумаўка, Новыя Ранчыцы, Паліцы, Пірагі, Пліскунова, Рудыя, Русілкі, Стары Марыянфельд, Старыя Ранчыцы і Хмяльнік), з Рубежскага сельсавета — вёска Буднікі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Верхняе Крывіна[2]. 9 ліпеня 1965 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бешанковіцкага пассавета перададзены вёска Ніжняе Крывіна, жылыя пасёлкі «Сельгастэхнікі», ветлячэбніцы, лясніцтва і льнозавода[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Рубежскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Асавец, Хізава, Шаламы і Шчыпцы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бікложскага сельсавета 40 населеных пунктаў[5]. 7 жніўня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Верхнякрывінскі[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рубежскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Галыні, Ганкавічы, Гарбачы, Гракава, Дубкі, Застарынне, Заходна, Казінае Сяло, Карабова, Малыя Галыні, Пажарышча, Раманава, Рубеж, Целяпні і Целяпы)[7].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2035 чалавек[8], з іх 95,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1249 чалавек[10].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  7. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]