Верхнякрывінскі сельсавет
Верхнякрывінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бешанковіцкі раён |
Уключае | 55 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Верхняе Крывіна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 249 |
Плошча | 215 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Верхнякры́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Верхняе Крывіна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бікложскі сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бікложа. 8 мая 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ржаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бараўцы, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна і Крывое Сяло)[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бешанковіцкага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Асінаўка, Бараўцы, Бараўцы-Крывіна, Верхняе Крывіна, Дабрыгоры, Дубавое, Дубраўка, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна, Крывое Сяло, Макаравічы, Малое Крывіна, Малыя Маскалёнкі, Мікіцёнкі, Навумаўка, Новыя Ранчыцы, Паліцы, Пірагі, Пліскунова, Рудыя, Русілкі, Стары Марыянфельд, Старыя Ранчыцы і Хмяльнік), з Рубежскага сельсавета — вёска Буднікі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Верхняе Крывіна[2]. 9 ліпеня 1965 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бешанковіцкага пассавета перададзены вёска Ніжняе Крывіна, жылыя пасёлкі «Сельгастэхнікі», ветлячэбніцы, лясніцтва і льнозавода[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Рубежскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Асавец, Хізава, Шаламы і Шчыпцы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бікложскага сельсавета 40 населеных пунктаў[5]. 7 жніўня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Верхнякрывінскі[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рубежскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Галыні, Ганкавічы, Гарбачы, Гракава, Дубкі, Застарынне, Заходна, Казінае Сяло, Карабова, Малыя Галыні, Пажарышча, Раманава, Рубеж, Целяпні і Целяпы)[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2035 чалавек[8], з іх 95,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1249 чалавек[10].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.