Рубежскі сельсавет (Бешанковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рубежскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бешанковіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рубеж
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 626 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Рубе́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рубеж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ганкавіцкага і Пажарышчанскага сельсаветаў[1]. 23 лістапада 1959 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзена вёска Буднікі[2], 20 мая 1960 года ў склад Бікложскага сельсавета — вёска Буднікі[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Бікложскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Асавец, Хізава, Шаламы і Шчыпцы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 17 населеных пунктаў[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Верхнякрывінскага сельсавета[6].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Галыні, Ганкавічы, Гарбачы, Гракава, Дубкі, Застарынне, Заходна, Казінае Сяло, Карабова, Малыя Галыні, Пажарышча, Раманава, Рубеж, Целяпні і Целяпы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]