Швабскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Швабскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Швабы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
старшыня Тупік Людміла Уладзіміраўна
Насельніцтва (2020) 852
Плошча 384,65 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223118
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Шва́бскі сельсаве́т (да 2008 года Чырванашвабаўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Швабы.

Будынак сельсавета

Геаграфія

Сельсавет знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Лагойскага раёна. Адлегласць да раённага цэнтра — Лагойска — 24 кіламетры. Мяжуе з Каменскім, Лагойскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама з Зембінскім сельсаветам Барысаўскага раёна і Усяжскім сельсаветам Смалявіцкага раёна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Лагойскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавета[1]. 11 снежня 2007 года вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў Швабы[2]. 3 красавіка 2008 года сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў Швабскі[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 963 чалавекі[4], з іх 96,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5].

Эканоміка

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Косіна».

Зноскі

Літаратура