Іванскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:02, 14 лістапада 2021, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Беларуская назва = Іванскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = Беларусь |Статус = |Гімн = |Уваходзіць у = Чашніцкі раён |Уключае...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Іванскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Іванск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 150
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Іва́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Іванск.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Акцябрскага пассавета (4 населеныя пункты: вёскі Баяры, Вялікая Вядрэнь, Малая Вядрэнь і Харакова)[1]. 27 кастрычніка 2015 года ў склад сельсавета з Альшанскага сельсавета перададзены 4 населены пункты (Арэшанка, Асташова, Вяжоўка і Тарантова)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1150 чалавек[3], з іх 95,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.