Перайсці да зместу

Ходцаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ходцаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 43 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ходцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 617
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Хо́дцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ходцы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паўлавіцкі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паўлавічы. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходцы, сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі (Ходцаўскі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Багданаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў у межах былога калгаса імя Гастэла (вёскі Броўкі, Вялікае Сяло, Лугінавічы, Падворыца, Шашалы)[1]. 20 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Рубежніца[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1617 чалавек[3], з іх 92,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4].

Населеныя пункты

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.