Аболецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аболецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Талачынскі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Абольцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 436
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Або́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Абольцы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Алёнавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алёнавічы, Ваўкавічы, Відзінічы, Вялікае Гальцава, Вялікія Міхінічы, Гарбачэва, Гаршчэўшчына, Грачыхі, Засценкі, Казігорка, Козаўка, Лаўрэнаўка, Лешава, Малыя Міхінічы, Межыёва, Прысмакі, Ржэўка, Станаўка і Філістава)[1]. 29 снежня 2021 года скасавана вёска Пішчакіна[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1436 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.