Сяргей Фёдаравіч Алейнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:19, 13 снежня 2022, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Сяргей Фёдаравіч Алейнік
Намеснік міністра замежных спраў
9 студзеня 2009 — 9 студзеня 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле
з 10 красавіка 2008
Папярэднік Уладзімір Каралёў
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
з 13 снежня 2022
Папярэднік Уладзімір Макей

Нараджэнне 28 студзеня 1965(1965-01-28) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў Мінску.

У 1986 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1997 і ў 1998 гадах быў прызначаны Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. З 5 кастрычніка 2002 года быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе Станіслава Агурцова.

10 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве.

9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].

8 студзеня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[2].

20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3].

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4].

13 снежня 2022 года прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь[5].

Узнагароды

Зноскі