Тымахарыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:26, 17 снежня 2023, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Навуковец |Імя = Тымахарыс |Арыгінал імя = {{lang-grc|Τιμόχαρις}} |Выява = |Шырыня = |Апісанне выявы = |Дата нараджэння = |Месца нараджэння = |Дата смерці = |Месца смерці = |Грамадзянства = Грэцыя |Навуковая сфе...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Тымахарыс
стар.-грэч.: Τιμόχαρις
Дата нараджэння 320 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 260 да н.э.
Грамадзянства Грэцыя
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія

Тымаха́рыс Александрыйскі (стар.-грэч.: Τιμόχαρις, канец IV — пачатак III ст. да н. э.) — старажытнагрэчаскі астраном.

Сумесна з Арыстылам у 296—272 гг. да н.э. склаў першы ў антычнай гісторыі зорны каталог. Пры вымярэнні нябесных каардынат Арыстыл і Тымахарыс выкарыстоўвалі экватарыяльныя кругі, падзеленыя на вавілонскі манер на 60 частак. У якасці каардынат пазначалася экліптычная шырата і экліптычная даўгата, якая адлічвалася ад яркіх зорак. Звесткі гэтых назіранняў выкарыстоўвалі пасля Гіпарх і Пталамей для ўсталявання з'явы апярэджвання раўнадзенстваў і ўдакладненні яго параметраў.

У 295—283 гадах да нашай эры Тымахарыс назіраў становішча Месяца і Венеры адносна нерухомых зорак.

У гонар Тымахарыса названы месяцовы кратар.

Літаратура

  • Jones A. Calendrica I: New Callippic Dates. Zeitschrift für Papyrologie und Epigraphik, 129. 2000, p. 141—158.