Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі
руск.: Председатель Правительства Российской Федерации

Пасаду займае
Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін
з 16 студзеня 2020 года
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Дом Урада Расійскай Федэрацыі
Кандыдатура прапануецца Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі
Прызначаецца Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі пасля зацвярджэння Дзяржаўнай Думай РФ (ці без такога ў выпадку яе роспуску)
Тэрмін паўнамоцтваў максімум бесперапыннага знаходжання на пасадзе — 6 гадоў (складае паўнамоцтвы перад нававыбраным прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі), але можа быць пераназначаны зноў неабмежавана
Пасада з’явілася 1992
Першы на пасадзе Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
premier.gov.ru (руск.)
Палітыка
Расія

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Расіі

Палітычная сістэма


Канстытуцыя Расіі


Прэзідэнт Расіі



Урад


Федэральны сход


Судовая сістэма



Федэратыўны лад


Выбары


Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі, у адпаведнасці з артыкулам 24-м Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»[1], узначальвае Урад Расійскай Федэрацыі, вызначае яго асноўныя напрамкі дзейнасці і арганізуе яго працу.

Прэзідэнт Расіі, у адпаведнасці з артыкулам 83-м Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[2], мае права старшынстваваць на пасяджэннях урада. У адпаведнасці з артыкулам 115-м Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3] пастановы і распараджэнні ўрада, ў выпадку супярэчнасці з указамі прэзідэнта, могуць быць адмененыя прэзідэнтам Расіі. Акрамя таго, прэзідэнт Расіі, згодна з артыкулам 32-м Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»[1], кіруе дзейнасцю федэральных органаў выканаўчай улады, якія ведаюць пытаннямі абароны, бяспекі, унутраных спраў, замежных спраў, прадухілення надзвычайных сітуацый і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, хоць кіраўнікі некаторых з адпаведных ведамстваў (як МЗС Расіі, МУС Расіі і іншыя) ўваходзяць ва ўрад.

Да 25 снежня 1993 года пасада кіраўніка ўрада Расійскай Федэрацыі называлася старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі[4]; цяперашняя назва была замацавана прынятай у снежні 1993 года Канстытуцыяй Расіі.

Нефармальна пасада часта называецца прэм’ер-міністр, хоць у Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі такая назва адсутнічае.

Парадак прызначэння, паўнамоцтвы і абавязкі старшыні ўрада вызначаны артыкуламі 110—117 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3].

З 16 студзеня 2020 года старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі з’яўляецца Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін (з 30 красавіка па 19 мая 2020 на час хваробы прэм’ера выконваючым абавязкі з’яўляўся Андрэй Рэмавіч Белавусаў).

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з Федэральным канстытуцыйным законам «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі» і Рэгламентам Урада Расійскай Федэрацыі старшыня Урада Расіі выконвае наступныя функцыі:

  • вызначае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, федэральнымі канстытуцыйнымі законамі, федэральнымі законамі і ўказамі прэзідэнта асноўныя напрамкі дзейнасці ўрада;
  • прадстаўляе прэзідэнту прапановы аб структуры федэральных органаў выканаўчай улады, аб прызначэнні на пасаду і вызваленні ад пасады намеснікаў старшыні ўрада і федэральных міністраў, аб накладанні на іх дысцыплінарных спагнанняў і аб іх заахвочванні;
  • прадстаўляе ўрад унутры дзяржавы і за яго межамі;
  • арганізуе працу ўрада і вядзе яго пасяджэння, валодаючы правам рашаючага голасу;
  • сістэматычна праводзіць нарады з членамі ўрада, кіраўнікамі федэральных служб і іншых федэральных органаў выканаўчай улады, органаў і арганізацый пры ўрадзе, на якіх разглядае ход выканання праграм і планаў дзейнасці ўрада, даручэнняў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўраду, прымае рашэнні па аператыўных пытаннях;
  • падпісвае нарматыўныя акты ўрада (пастановы і распараджэнні);
  • размяркоўвае абавязкі паміж членамі ўрада;
  • сістэматычна інфармуе прэзідэнта Расійскай Федэрацыі аб працы ўрада.

Старшыня ўрада РФ ўваходзіць па пасадзе ў:

Акрамя асноўных абавязкаў і функцый кіраўніка ўрада, прапісаных у законе, старшыня Урада Расійскай Федэрацыі з 2012 года ўзначальвае наступныя каардынацыйныя і дарадчыя органы пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі:

  • Урадавую камісію па кантролі за ажыццяўленнем замежных інвестыцый;
  • Савет па канкурэнтаздольнасці і прадпрымальніцтве пры Урадзе;
  • Урадавую камісію па бюджэтных праекціроўках на чарговы фінансавы год і планавы перыяд;
  • Дзяржаўную памежную камісію;

Таксама старшыня Урада Расійскай Федэрацыі з’яўляецца:

  • намеснікам старшыні Савета пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па стратэгічнаму развіццю і нацыянальных праектах;
  • старшынёй наглядальнага савета Банка развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (ВЭБ.РФ);
  • старшынёй Савета Міністраў Саюзнай Дзяржавы Расіі і Беларусі;

Парадак прызначэння і вызвалення ад пасады[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня Урада Расіі прызначаецца прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы.

Кандыдатам на пасаду старшыні Урада Расіі можа быць выключна грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які не мае грамадзянства замежнай дзяржавы.

Прапанова аб кандыдатуры старшыні Урада Расіі падаецца ў Дзяржаўную Думу не пазней двухтыдневага тэрміну пасля ўступлення ў пасаду зноў абранага прэзідэнта Расійскай Федэрацыі або пасля адстаўкі старшыні Урада Расіі, альбо на працягу тыдня з дня адхілення папярэдняй кандыдатуры Дзяржаўнай Думай.

Дзяржаўная Дума разглядае прапанаваную прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі кандыдатуру старшыні Урада на працягу тыдня з дня ўнясення прапановы аб кандыдатуры.

Пасля трохразовага адхілення прапанаваных кандыдатур старшыні Урада Расіі Дзяржаўнай Думай прэзідэнт Расійскай Федэрацыі самастойна прызначае старшыню Урада Расіі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Дзяржаўная Дума не можа быць распушчаная на гэтай падставе толькі ў апошнія шэсць месяцаў знаходжання прэзідэнта на пасадзе і падчас дзеяння ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама ў выпадку ініцыявання Дзяржаўнай Думай працэдуры імпічменту прэзідэнту Расіі.

Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі не прадугледжвае звальнення прэзідэнтам аднаго толькі старшыні ўрада.

Згодна з пунктам 5 артыкула 117 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, Прэзідэнт мае права:

  1. У выпадку адстаўкі або складання паўнамоцтваў Урад Расійскай Федэрацыі па даручэнні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі працягвае дзейнічаць да сфармавання новага Урада Расійскай Федэрацыі
  2. У выпадку вызвалення ад пасады Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі або адстаўкі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, Намесніка Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, федэральнага міністра Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі мае права даручыць гэтай асобе працягваць выконваць абавязкі па пасадзе або ускласці іх выкананне на іншую асобу да адпаведнага прызначэння

Таксама, згодна з артыкулам 117-м Канстытуцыі Расіі і артыкулам 35-м закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі», Урад Расійскай Федэрацыі мае права паставіць перад Дзяржаўнай Думай пытанне аб даверы Ураду Расійскай Федэрацыі, які падлягае разгляду ў працягу сямі дзён.

Згодна з пунктам 4 артыкула 117-га Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3] і пунктам 4 артыкула 35-га закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі», Старшыня Ўрада мае права самастойна паставіць перад Дзяржаўнай Думай пытанне аб даверы Ўраду. Калі Дзяржаўная Дума ў даверы адмаўляе, прэзідэнт на працягу сямі дзён павінен прыняць рашэнне альбо аб адстаўцы ўрада, альбо аб роспуску Дзяржаўнай Думы і прызначэнні новых выбараў. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі не можа распусціць Дзяржаўную Думу на гэтай падставе на працягу года пасля яе абрання.

Пасля змяненняў у ФКЗ "Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі" ад 06.11.2020, быў мадыфікаваны артыкул 7 гэтага закона "Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі" з якога было прыбрана наступнае палажэнне:

"Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі паведамляе Савет Федэрацыі, Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу аб вызваленні ад пасады Старшыні Ўрада Расійскай Федэрацыі ў дзень прыняцця рашэння."

Гэта азначае што дадзеная норма насіла імператыўны характар, пасля змены дадзенага артыкула, яе прыбралі. Такім чынам можна зрабіць выснову, што ў дадзены момант норма носіць паведамляльны характар, што ў сваю чаргу не нясе яе абавязковасці для Прэзідэнта.

Выкананне абавязкаў прэзідэнта[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Расіі, ва ўсіх выпадках, калі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі не ў стане выконваць свае абавязкі, іх часова выконвае старшыня ўрада. Выконваючы абавязкі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі не мае права распускаць Дзяржаўную Думу, прызначаць рэферэндум, а таксама ўносіць прапановы аб папраўках і пераглядзе палажэнняў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі.

Спіс старшыняў Урада Расійскай Федэрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены спіс старшыняў Урада Расіі і выконваючых абавязкі пасля 1991 года. «В. а.» азначае «выконваючы абавязкі».

Імя, імя па бацьку, прозвішча
(Гады жыцця)
Фота Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Прэзідэнт Партыйнасць Заўвагі
в. а. Барыс Мікалаевіч Ельцын
(1931—2007)
6 лістапада 1991 года 15 чэрвеня 1992 года Барыс Мікалаевіч Ельцын беспартыйны не быў прэм'ер-міністрам або в. а., аднак да 15 чэрвеня 1992 года узначальваў Урад Расіі як прэзідэнт Расіі (у сувязі з правядзеннем радыкальнай эканамічнай рэформы).
в. а. Ягор Цімуравіч Гайдар
(1956—2009)
15 чэрвеня 1992 года 15 снежня 1992 года беспартыйны выконваючы абавязкі
1 Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
(1938—2010)
14 снежня 1992 года 23 сакавіка 1998 года Наш дом — Расія адначасова 5 лістапада6 лістапада 1996 года быў в. а. прэзідэнта Расіі ў сувязі з аперацыяй на сэрцы Барыса Ельцына[5]
в. а. Сяргей Уладзіленавіч Кірыенка
(нар. 1962)
23 сакавіка 1998 года 24 красавіка 1998 года беспартыйны
2 24 красавіка 1998 года 23 жніўня 1998 года
в. а. Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
(1938—2010)
23 жніўня 1998 года 11 верасня 1998 года Наш дом — Расія
3 Яўген Максімавіч Прымакоў
(1929—2015)
11 верасня 1998 года 12 мая 1999 года беспартыйны
в. а. Сяргей Вадзімавіч Сцяпашын
(нар. 1952)
12 мая 1999 года 19 мая 1999 года беспартыйны Указ прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 19.05.1999 № 611
4 19 мая 1999 года 9 жніўня 1999 года
в. а. Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
(нар. 1952)
9 жніўня 1999 года 16 жніўня 1999 года беспартыйны З 12:00 31 снежня 1999 года па 12:00 7 мая 2000 года старшыня Урада У. У. Пуцін быў выконваючым абавязкі прэзідэнта.

Афіцыйна быў абраны прэзідэнтам 26 сакавіка 2000 года і прыняў прысягу 7 мая 2000 года.
5 16 жніўня 1999 года 7 мая 2000 года
в. а. Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў
(нар. 1957)
7 мая 2000 года 17 мая 2000 года Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін беспартыйны Указ аб прызначэнні Міхаіла Касьянава старшынёй урада Расійскай Федэрацыі
6 17 мая 2000 года 24 лютага 2004 года
в. а. Віктар Барысавіч Хрысценка
(нар. 1957)
24 лютага 2004 года 5 сакавіка 2004 года беспартыйны В. а.; не ўносіўся на зацвярджэнне ў Думу
7 Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў
(нар. 1950)
5 сакавіка 2004 года 7 мая 2004 года беспартыйны 5 сакавіка7 мая 2004 года;

7 мая12 мая 2004 в. а. (складаў паўнамоцтвы перад ізноў абраным прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі);

З 12 мая 2004 па 12 верасня 2007[6];

12 верасня14 верасня 2007 года в. а. (пасля адстаўкі, да моманту прызначэння новага старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі)
в. а. 7 мая 2004 года 12 мая 2004 года
7 12 мая 2004 года 12 верасня 2007 года
в. а. 12 верасня 2007 года 14 верасня 2007 года
8 Віктар Аляксеевіч Зубкоў
(нар. 1941)
14 верасня 2007 года 7 мая 2008 года беспартыйны 14 верасня 2007 года — 7 мая 2008 года,

затым да 8 мая в. а. (пасля адстаўкі, да моманту прызначэння новага старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі)
в. а. 7 мая 2008 года 8 мая 2008 года Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
9 Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
(нар. 1952)
8 мая 2008 года 7 мая 2012 года Старшыня Адзінай Расіі
(без сяброўства ў партыі)
Указ аб прызначэнні Уладзіміра Пуціна старшынёй урада
в. а. Віктар Аляксеевіч Зубкоў
(нар. 1941)
7 мая 2012 года 8 мая 2012 года Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін беспартыйны В. а. старшыні ўрада да моманту прызначэння новага старшыні ўрада Расіі
10 Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
(нар. 1965)
8 мая 2012 года 7 мая 2018 года Адзіная Расія 8 мая 2012 года — 7 мая 2018 года
в. а. 7 мая 2018 года 8 мая 2018 года з 7 мая 2018 года па 8 мая 2018 года (складаў паўнамоцтвы перад ізноў абраным прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі)
10 8 мая 2018 года 15 студзеня 2020 года 8 мая 2018 года па 15 студзеня 2020 года
в. а. 15 студзеня 2020 года 16 студзеня 2020 года 15 студзеня 2020 года сышоў у адстаўку
11 Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін

(род. 1966)
16 студзеня 2020 года дзеючы беспартыйны
в. а. Андрэй Рэмавіч Белавусаў

(род. 1959)
30 красавіка 2020 года 19 мая 2020 года беспартыйны Часова выконваючы абавязкі старшыні Урада Расійскай Федэрацыі ў сувязі з дыягнаставанай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 падчас пандэміі у дзеючага старшыні Урада РФ Міхаіла Мішусціна

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Федеральный конституционный закон «О Правительстве Российской Федерации» Архівавана 17 жніўня 2009 года. от 17 декабря 1997
  2. ст. 83 Конституции РФ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Праверана 17 сакавіка 2013.
  3. а б в ст. 110—117 Конституции РФ. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2009. Праверана 5 сакавіка 2009.
  4. у некаторых афіцыйных дакументах таго перыяду (да 25 снежня 1993 года) пасада кіраўніка расійскага ўрада паказана як старшыня Савета Міністраў Расійскай Федэрацыі (напрыклад, у пастанове З’езда народных дэпутатаў РФ ад 14 снежня 1992 № 4088-I; ва Указе Прэзідэнта РФ ад 4 лютага 1993 № 180), паколькі ў тэксце Канстытуцыі (Асноўнага Закона) РФ — Расіі (РСФСР) 1978 года прысутнічала два варыянты назвы пасады; у асноўным у тэксце канстытуцыі выкарыстоўвалася найменне старшыня Савета Міністраў Расійскай Федэрацыі
  5. З 7:00 5 лістапада да 6:00 6 лістапада 1996 года, падчас аперацыі на сэрцы Б. М. Ельцына, абавязкі прэзідэнта РФ паводле ўказу прэзідэнта № 1534 выконваў старшыня Урада В. С. Чарнамырдзін.
  6. Владимир Путин подписал Указ о назначении Михаила Фрадкова председателем правительства России(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]