Іван Мікалаевіч Анціпін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікалаевіч Анціпін
Иван Николаевич Антипин
Дата нараджэння 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1943(1943-10-06)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Інжынерныя войскі
Гады службы 19421943
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Іван Мікалаевіч Анціпін (1914, в. Какуй, Усць-Куцкая воласць, Кірэнскі павет, Іркуцкая губерня, Расійская імперыя[1] — 6 кастрычніка 1943, бераг Дняпра, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — малодшы сяржант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Падчас вайны ў пасады камандзіра сапёрнага аддзялення 483-га асобнага сапёрнага батальёна (356-я стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) малодшы сяржант І. М. Анціпін асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Мікалаевіч Анціпін нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Какуй Усць-Куцкай воласці Кірэнскага павета Іркуцкай губерні (Усць-Кутский раён Іркуцкай вобласці, цяпер вёска не існуе) у сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці рускі[2][3].

У 1921 годзе паступіў у Падымахінскую пачатковую школу, а затым вучыўся ў сельскай школе Таюры і школе ў вёсцы Маркава. У 1928 годзе ўступіў у камсамол, потым навучаўся ў Усць-Куцкай і Кірэнскай школе[4]. Пасля заканчэння школы пераехаў у Іркуцк, дзе вучыўся ў школе Фабрычна-заводскага навучання[5].

Пасля заканчэння навучання працаваў інструктарам абласнога стралковага клуба «Асавіяхіма»[3]. У 1940 годзе вярнуўся ў Усць-Кут, дзе займаў пасаду загадчыка аддзела Усць-Куцкага райвыканкама[5].

23 лютага 1942 года быў прызваны на ваенную службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Усць-Куцкім райваенкаматам[6].

У лістападзе 1942 годзе быў адпраўлены на фронт у дзеючую армію. На пасадзе камандзіра сапёрнага аддзялення 483-га асобнага сапёрнага батальёна (356-я стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) удзельнічаў у баях на Заходнім, Бранскім, Арлоўскім і Цэнтральным франтах[2]. Таксама прыняў удзел у баях пад Арлом[5] і пад Курскам[3]. Падчас Арлоўскай аперацыі Іван Мікалаевіч са сваімі байцамі зняў і абясшкодзіў 400 мін і «сюрпрызаў»[5].

26 верасня 1943 года Анціпін са сваім аддзяленнем выйшаў на левы бераг Дняпра[5] у раёне населенага пункта Любеч (Рыпкінскі раён, Чарнігаўскай вобласці Украіны)[2] і прыступілі да пошукаў лодкі і вырабе плоцікаў, а таксама разведалі месца для пераправы[5]. У ноч на 27 верасня 1943 года пад моцным варожым кулямётным і мінамётным агнём забяспечваў фарсіраванне ракі батальёнам[2].

6 кастрычніка 1943 года Іван Мікалаевіч Антипин загінуў падчас баёў на Дняпроўскім плацдарме. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Людзвіноў (цяпер Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі, цяпер вёска не існуе)[3][5], але пасля перапахаваны ў вёсцы Курыцічы (цяпер Петрыкаўскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі)[2].

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

За свой подзвіг малодшы сяржант Іван Мікалаевіч Анціпін 15 студзеня 1944 года быў пасмяротна ўзнагароджаны званнем Герой Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» і ордэна Леніна[2][6].

Яго імем быў названы стралковы клуб ДТСААФ у Іркуцку[7], а таксама яго імя значыцца пад нумарам 15 у спісе "Герояў Савецкага Саюза — вызваліцеляў Брагіншчыны на дошцы гонару на будынку музея ў гарадскім пасёлку Брагін (Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі)[8].

Зноскі

  1. цяпер Іркуцкая вобласць, Расія
  2. а б в г д е Іван Мікалаевіч Анціпін на сайце «Героі краіны»
  3. а б в г Шкадов 1987, с. 66.
  4. Антипин, А. А. История одной экспедиции // Диалог-ТВ : газета. — 2014. — 28 лістапада — № 49. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2017.
  5. а б в г д е ё Кузнецов 1982, с. 43.
  6. а б Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  7. Антипин Иван Николаевич(недаступная спасылка). Герои Советского Союза. Солдаты Победы. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2017. Праверана 8 студзеня 2017.
  8. Антипин, А. История одной экспедиции // Диалог-ТВ : газета. — 2014. — 28 лістапада — № 50. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреев, С. А. Совершённое ими бессмертно. — Книга 2. — М.: Высшая школа, 1986. — С. 159. — 509 с.
  • Антипин Иван Николаевич // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз.
  • Кузнецов, И. И. Антипин, Иван Николаевич // Золотые Звёзды иркутян / И. И. Кузнецов. — Иркутск: Восточно-Сибирское книжное издательство, 1982. — С. 352. — 30 000 с. — (40-летие Великой Победы).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]