Іван Мікалаевіч Тамашэвіч
Іван Мікалаевіч Тамашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, баяніст, педагог |
Інструменты | вакал[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Іван Мікалаевіч Тамашэ́віч (нар. 4 сакавіка 1949, в. Мерч, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спявак (барытон), баяніст, педагог. Народны артыст Беларусі (2000). Лаўрэат Рэспубліканскага (1989), Усесаюзнага і Міжнароднага конкурсаў (абодва 1990) выканаўцаў камернай музыкі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1979 годзе Мінскі педагагічны інстытут. З 1969 года працаваў ва ўстановах культуры Шклова і Бабруйска, з 1979 года выкладчык Наваполацкага музычнага і Полацкага педагагічнага вучылішчаў. З 1988 года арганізатар і мастацкі кіраўнік канцэртнага аб'яднання пры Беларускім таварыстве інвалідаў па зроку, з 2001 года саліст Белдзяржфілармоніі. Адначасова з 1992 выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, з 1970 года саліст сімфанічнага аркестра і камерна-інструментальнага ансамбля Белтэлерадыёкампаніі, з 1992 года — аркестра духавых інструментаў «Няміга», з 1993 — Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У рэпертуары песні замежных і беларускіх кампазітараў (некаторыя выконваў упершыню), рамансы, арыі з опер. Сярод канцэртных праграм: «О калі б мог выказаць у гуку» (1990), «Я не шкадую сэрца добрым людзям» (1995), «Раманс забыты, але цудоўны», «І адкрыліся вочы ў душы» (абодва 1996), «Жамчужны россып мелодый кахання» (1997), «Зямны паклон вялікім юбілярам» (1998—1999, прысвечаны А. Пушкіну і П. Чайкоўскаму), «Букет прэм'ер ад юбіляра» (2000), «О раманс, ты любоў мая вечная» (2001).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Народныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Баяністы Беларусі
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Выкладчыкі Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа
- Выкладчыкі Полацкага каледжа
- Постаці Белдзяржфілармоніі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь