Міхаіл Якаўлевіч Фінберг
Міхаіл Якаўлевіч Фінберг | |
---|---|
Род дзейнасці | дырыжор, палітык |
Дата нараджэння | 22 лютага 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 2021 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаі́л Я́каўлевіч Фі́нберг (21 лютага 1947, Мазыр, Гомельская вобласць — 11 снежня 2021) — беларускі дырыжор, мастацкі кіраўнік і дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Народны артыст Беларусі (1994).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 21 лютага 1947 года ў Мазыры. Бацька — Янкель Фінберг (1900 г.н.), рабочы; маці — Бэля Фінберг (1905 г.н), прачка[1][2]. У сям’і гаварылі на ідышы. Акрамя Міхаіла, у сям’і былі старэйшыя дзеці — Сямён і Зіна (памерла ад голаду па дарозе ў эвакуацыю)[2].
У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (дырыжор). У 1970 годзе ажаніўся з Алай Гофман (1949 г.н.); вяселле маладыя адзначалі 26 лістапада 1970 года на турбазе пад Бабруйскам[2]. 26 лістапада 1972 года ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Аляксандрам.
У 1973 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Прафесар Беларускай акадэміі музыкі. Выхаванец ваеннага аркестра штаба Беларускай ваеннай акругі (1962—1966). У 1967—1970 гадах быў артыстам аркестра Беларускага радыё і тэлебачання. У 1970—1987 гадах — дырыжор, галоўны дырыжор аркестра Мінскага дзяржаўнага цырка. З 1987 года працаваў мастацкім кіраўніком — дырэктарам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Член Камітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь. Член праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў. Намеснік старшыні грамадскага савета па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У снежні 2000 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (па прэзідэнцкай квоце). Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па сацыяльных пытаннях.
У 2014 годзе, калі жонка паставіла яго перад выбарам — сям’я ці аркестр, ён развёўся[2].
Памёр 11 снежня 2021 года[3]. Развітанне адбылося 13 снежня ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[4].
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Перад рэферэндумам 2004 года[5] і ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. На пытанне пра стаўленне да ўдзельнікаў акцый пратэсту заявіў: «Гэта бандыты. Яны супраць нас. Я люблю сваю радзіму, мой тата прайшоў усю вайну, брат прайшоў усю вайну, сястра… Я служыў у арміі такую колькасць гадоў, што ўвесь мой аркестр столькі гадоў не служыў. Куды яны выходзяць? Трэба любіць сваю радзіму». На пытанне пра стаўленне да беларускага бела-чырвона-белага сцяга адказаў: «Я да сцягоў ніяк не стаўлюся, у мяне быў адзін сцяг — чырвоны»[6].
Пасля звальнення бальшыні трупы Купалаўскага тэатра ўдзельнічаў у пралукашэнкаўскіх канцэртах на сцэне тэатра[7].
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).
- Народны артыст Беларусі (1994).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за канцэртныя праграмы 1992—1995 гадоў.
- Лаўрэат прэміі Саюзнай Дзяржавы (2007).
- Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007).
- Лаўрэат спецыяльнай прэміі Савета міністраў Рэспублікі Беларусь імя У. Мулявіна.
- Лаўрэат прэміі ЛКСМБ (1990).
- Уладальнік «Зоркі Міхаіла Фінберга» на Алеі Зорак у Маскве (2004)
- Ордэн Францыска Скарыны (2006) «За значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый».
- Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
- Юбілейны знак «10 год з Дня яднання народаў Беларусі і Расіі».
- Ганаровы грамадзянін Мазыра (2005).
- Ганаровы грамадзянін Нясвіжа (2006).
- Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці (2012).
Зноскі
- ↑ «С ним легко было идти вперед». Каким был Михаил Финберг? Рассказывают коллеги и ученики
- ↑ а б в г Сын Михаила Финберга показал свадебные фото родителей — сам дирижер никогда их не обнародовал
- ↑ Не стала маэстра Міхаіла Фінберга — развітанне з артыстам адбудзецца 13 снежня ў Белдзяржфілармоніі
- ↑ Развітацца з маэстра Фінбергам людзі прыязджалі дэлегацыямі з іншых гарадоў
- ↑ https://belisrael.info/?p=29564
- ↑ Фінберг: На вулічныя акцыі выходзяць бандыты. А сцяг у мяне адзін — чырвоны . nashaniva.com (21 кастрычніка 2020). Праверана 11-12-2021.
- ↑ Елена Молочко. Пшик со смаком, или Дикая фальшь оркестра Финберга (руск.). nv-online.info (30 кастрычніка 2020). Праверана 11-12-2021.(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія Архівавана 30 снежня 2016. на сайце Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь (бел.).
- Асобы
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Нарадзіліся 21 лютага
- Дырыжоры Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Мазыра