Іван Міхайлавіч Паўловіч
Іван Міхайлавіч Паўловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лютага (7 сакавіка) 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1944 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() з 1915 ![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1919—1944 |
Званне | |
Часць |
399-я стралковая дывізія 2-га фарміравання 48-я армія 1-ы Беларускі фронт |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Міхайлавіч Паўловіч (7 сакавіка 1896, в. Старое Сяло, Мсціслаўскі раён — 19 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У арміі з 1915 г., у Чырвонай Арміі з 1919 г.. Удзельнік Грамадзянскай вайны, потым у пагранічных войсках на Далёкім Усходзе. Скончыў Вышэйшую паграншколу НКУС у 1928 г., Школу ўдасканалення камсаставу НКУС у 1938 г.. З 1943 г. на Цэнтральным, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнік Курскай бітвы. Намеснік камандзіра стралковай дывізіі палкоўнік Паўловіч Іван Міхайлавіч вызначыўся пры вызваленні Беларусі. 24.06.1944 г. падняў батальён на прарыў варожай абароны на рацэ Друць каля горада Рагачоў і захапіў траншэі праціўніка, 29.06.1944 г. арганізаваў фарсіраванне ракі Бярэзіна, у ліку першых уварваўся ў Бабруйск; 19.07.1944 г. на паўднёвазаходнім напрамку ад Брэста ўзначаліў полк, які адбіў атаку 60 варожых танкаў. Загінуў у гэтым баі.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 6 красавіка 1945 г. пасмяротна прысвоіў Паўловічу Івану Міхайлавічу званне Героя Савецкага Саюза.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гонар І. М. Паўловіча названы вуліцы ў гарадах Мсціслаў і Хабараўск.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Паўловіч Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Паўловіч Іван Міхайлавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 490. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Павлович И. М. // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — С. 223. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Іван Міхайлавіч Паўловіч на сайце «Героі краіны»(Праверана 23 красавіка 2010)
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Брэсцкай вобласці
- Пахаваныя ў Гайнаўскім павеце
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Загінулі ў баі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне