Іван Савіч Чымбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Чымбург)
Jump to navigation Jump to search
Іван Савіч Чымбург
Дата нараджэння

27 студзеня 1904(1904-01-27)

Месца нараджэння

Еўлічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

1978

Грамадзянства

Flag of the Soviet Union (1955–1980).svg СССР

Род дзейнасці

філосаф, выкладчык, загадчык кафедры, рэктар БДУ

Месца працы

БДУ

Навуковая ступень

кандыдат філасофскіх навук[d]

Альма-матар

БДУ
Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага

Іван Савіч Чымбург (1904, Еўлічы, Слуцкі раён, Бабруйскай (зараз — Мінскай) вобласці - 1978) - беларускі філосаф. Рэктар БДУ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да жніўня 1917 года працаваў у бацькоўскай гаспадарцы. Пасля вучыўся ў беларускай земскай гімназіі ў г. Слуцку. У 1919—1921 гг. зноў працаваў разам з бацькам у сельскай гаспадарцы. З 1923 года вучыўся ў БДУ, а пасля ў Саратаўскім дзяржаўным універсітэце. У 1927—1931 гадах працаваў у органах следства і пракуратуры. З 1931 года — на выкладчыцкай працы: у Варонежскім зоаветінстытуце, а пасля аспірантуры — загадчык кафедры сацыяльна-эканамічных дысцыплін БДУ.

З ліпеня 1941 года — на фронце: палітрук, намеснік камандзіра роты, інструктар прапаганды палітупраўлення палка.

Пасля дэмабілізацыі зноў вяртаецца ў БДУ загадчыкам кафедры марксізму-ленінізму. У 1947 годзе прызначаны дырэктарам Інстытута гісторыі партыі ЦК КП(б)Б.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Санков А. П., Чимбург И. С. Диалектический материализм. — Мн.: Вышэйшая школа, 1969. — 342 с.
  • Чымбург І. С. Ідэйная барацьба ў Беларусі напярэдадні Кастрычніка. — Мн.: Выдавецтва БДУ, 1977. — 142 с.

Зноскі