Ізабела Габсбургская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ізабела Бургундская)
Ізабела Аўстрыйская
ням.: Isabella von Österreich
Каралева Ізабела
Каралева Ізабела
Сцяг Каралева-кансорт Швецыі
1515 — 1523
Папярэднік Крысціна Саксонская
Пераемнік Кацярына Саксэн-Лаўэнбургская
каралева Даніі і Нарвегіі
1520 — 1521
Папярэднік Крысціна Саксонская
Пераемнік Сафія Памеранская

Нараджэнне 18 ліпеня 1501(1501-07-18)
Брусель
Смерць 19 студзеня 1526(1526-01-19) (24 гады)
Гент
Месца пахавання
Род Габсбургі, Ольдэнбургі
Бацька Філіп I Кастыльскі
Маці Хуана I Вар’ятка
Муж Крысціян II, кароль Даніі
Дзеці Ганс Дацкі
Даратэя Дацкая
Крысціна Дацкая
Дзейнасць кансорт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізабела Габсбургская (Ізабела Аўстрыйская) (ням.: Isabella von Österreich, дацк.: Isabella af Østrig, 18 ліпеня 1501, Брусель — 19 студзеня 1526, Гент) — эрцгерцагіня Аўстрыі, інфанта Іспаніі і прынцэса Бургундыі, каралева Даніі, Нарвегіі і Швецыі.

Дачка караля Кастыліі Філіпа I і Хуаны Вар'яткі, сястра імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V. Таксама вядомая пад імёнамі Ізабела Бургундская, Ізабела Аўстрыйская і Ізабела Кастыльская.

11 ліпеня 1514 года ў адсутнасць на цырымоніі самага жаніха выйшла замуж за дацкага караля Крысціяна II. Замест жаніха на шлюбе быў яе дзядуля, імператар Максіміліян I. Праз год прыбыў архібіскуп Нарвегіі, каб суправадзіць яе ў Капенгаген. 12 жніўня 1515 года быў заключаны афіцыйны шлюб.

Ізабелу каранавалі і далі імя Елізавета (дацк.: Elisabet). Першы год шлюбу адносіны паміж сям'ёй Ізабелы і каралём Крысціянам II былі вельмі халаднаватыя. Палюбоўніца караля Дзівіке (дачка галандскай мяшчанкі Сігбрыты, дацк.: Dyveke Sigbritsdatter) была з ім у адносінах з 1507 года, і ён не збіраўся кідаць яе з-за малалетняй жонкі.

Раззлаваны імператар пачаў было дыпламатычную барацьбу з Крысціянам II, але пытанне вырашылася сам сабой у 1517 годзе, калі Дзівіке памерла (верагодна, была атручана). У наступныя гады адносіны Ізабелы з мужам значна палепшыліся.

Ізабела нарадзіла траіх дзяцей:

У немалой ступені дзякуючы хадайніцтву каралевы Ізабелы Дацкай, з Дылінгенскай турмы быў вызвалены Іаган-Каспар Аквіла, найбліжэйшы паплечнік Марціна Лютэра, які быў пасаджаны туды па ўказанні біскупа аўгсбургскага[2].

Калі Крысціян II быў зрынуты ў 1523 годзе дваранамі, якія падтрымлівалі яго дзядзьку Фрыдэрыка, новы кароль вырашыў захаваць добрыя адносіны з сям'ёй Ізабелы. Ён асабіста напісаў ліст у Германію, прапанаваўшы ёй пенсію як каралеве-ўдаве і дазволіў застацца ў Даніі пад яго абаронай, у той час як Крысціян II бег у Галандыю. Аднак Ізабела паслала яму ліст у адказ, які пачынаўся словамі «ubi rex meus, ibi regna mea» (лат. «дзе мой кароль, там маё каралеўства»). Яна пакінула Данію разам з мужам і дзецьмі. Ізабела памерла ва ўзросце 24 гадоў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]