Ілья Васілевіч Бранавец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ілья Бранавец)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ілья Бранавец
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілья Васілевіч Бранавец
Нарадзіўся 16 красавіка 1990(1990-04-16)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 30
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — Беларусь Слуцк 55 (-66)
2014   Беларусь Хваля (Пінск) 9 (-17)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 снежня 2019.


Ілья Бранавец (нар. 16 красавіка 1990, Слуцк) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года пачаў выступаць за клуб «Слуцкцукар» (пазней «Слуцк») у Другой лізе і прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі. Спачатку быў адным з асноўных брамнікаў, потым стаў другім і трэцім брамнікам.

З 2014 года, пасля выхаду слуцкай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў выступаць за дубль. У верасні 2014 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[2], дзе быў асноўным брамнікам, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У 2015 годзе вярнуўся ў «Слуцк» і зноў стаў гуляць за дубль. У 2016 годзе ў сувязі з траўмамі асноўных брамнікаў Артура Лясько і Канстанціна Рудзянка правёў пяць матчаў у Вышэйшай лізе, пасля чаго зноў стаў выступаць за дубль. У верасні 2018 года згуляў яшчэ ў трох матчах у Вышэйшай лізе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. У сезоне 2019, як і ў папярэдніх, быў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава, але пры гэтым стаў часцей прыцягвацца да стартавага складу. У снежні 2019 года падпісаў новае пагадненне са слуцкім клубам[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Слуцкцукар Беларусь 16 -19
2009 Д3 Слуцкцукар Беларусь 10 -10
2010 Д3 Слуцкцукар Беларусь 1 -0
2011 Д2 Слуцк Беларусь 5 -5
2012 Д2 Слуцк Беларусь 2 -0
2013 Д2 Слуцк Беларусь 2 -1
2014 (1) дубль Слуцк Беларусь 17 -19
2014 (2) Д2 Хваля Беларусь 9 -17
2015 дубль Слуцк Беларусь 18 -62
2016 Д1 Слуцк Беларусь 5 -10
2017 дубль Слуцк Беларусь 27 -58
2018 Д1 Слуцк Беларусь 3 -3
2019 Д1 Слуцк Беларусь 11 -18

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]