Ілья Ясінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ілья Ясінскі
Дата нараджэння 26 верасня 1984(1984-09-26) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр

Ілья Ясі́нскі (нар. 26 верасня 1984, г. Жодзіна) — беларускі акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (курс В. Д. Анісенкі), скончыў у 2012 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс У. А. Мішчанчука). З 2012 года працуе ў РТБД.

Пасля затрымання 15 лістапада 2020 года ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту быў жорстка збіты ў мікрааўтобусе, а пасля ў аўтазаку. З Маскоўскага РУУС быў пераведзены ў бальніцу, дзе яму дыягнаставалі пераломы адросткаў двух пазванкоў[1]. 16 лістапада адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса», у якім Ілья Ясінскі грае ролю Біскупа, замест акцёра на сцэне стаяла пустое крэсла, голас з дынамікаў чытаў тэкст[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр[правіць | правіць зыходнік]

Сярод роляў: Маскі («Пакуты ад здаровага сэнсу» С. Рубэ), Коля («Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага), «Мабыць?», Данілка («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Аўлас («Адвечная песня» Я. Купалы), Малыш («Усе мышы любяць цырк» В. Буслаевай), DJ Ілля («Нямое каханне»), Разэнкранц («Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат» В. Понізава), Алесь Загорскі («Каласы пад сярпом тваім» паводле У. Караткевіча), Жабяня («Квакі і квокі» Я. Лёгкіна), Валянцін («Вандроўнікі ў Нью-Ёрку» А. Паповай), Памагаты Зубея («Шчаслівы муж» Ф. Аляхновіча), «Бетон» паводле Я. Карняга, Біскуп («Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча), Сымон, чырвонаармеец («Кругі раю» С. Навуменкі), Міралюбаў («Мудрамер» М. Матукоўскага), Мыкін («Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага), Фарцоўшчык («Сірожа» Ю. Чарняўскай), Франсуа («Тры Жызэлі» А. Курэйчыка), «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга, Вожык («А мне не сорамна!…» Л. Усцінава), Дзяніс Сяргеевіч («Гісторыя двух сабак» Я. Конева), Салдацік («Два чароўныя парасоны» Г. Х. Андэрсена), Парсючок Кнок («Таямніца чароўнага календара» М. Варфаламеева).

Кіно[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006Франц + Паліна, эпізод
  • 2011 — Каманда Восем, Жындзяй
  • 2011 — Шчасце ёсць, эпізод
  • 2012 — Сэрца не камень, студэнт
  • 2014 — Добрае імя, 3 серыя, эпізод
  • 2015 — Адваротны бок Месяца 2, эпізод
  • 2016 — Куба, эпізод
  • 2016 — Мухтар. Новы след, 11 серыя, Капылоў
  • 2017 — Сапрамат, кароткаметражны фільм, Беларусь
  • 2018 — Вакальна-крымінальны ансамбаль, Валера
  • 2018 — Не гульня (Беларусь), Старшы лейтэнант Цішкевіч
  • 2019 — Народныя мсціўцы, (Беларусь-Расія), галоўная роля, Дубчык, алкаголік
  • 2020 — Алёша, эпізод
  • 2020 — Дзед Марозаў, Валодзька Дзергачоў
  • 2020Купала, Ластоўскі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]