Перайсці да зместу

Сабор Святога Юра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабор Святога Юра
49°50′19″ пн. ш. 24°00′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Месцазнаходжанне
Канфесія візантыйскі абрад
Епархія Ukrainian Catholic Archeparchy of Lviv[d]
Архітэктурны стыль барока і ракако
Архітэктар Bernhard Meretyn[d]
Дата заснавання 1760
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архікафедральны сабор Святога Юра — галоўны грэкакаталіцкі сабор Львова, галоўная святыня Украінскай Грэка-Каталіцкай царквы. На яго тэрыторыі доўгі час знаходзілася рэзідэнцыя мітрапалітаў УГКЦ. Размешчаны на плошчы Святога Юра, 5.

Праваслаўная драўляная царква і абаронны манастыр былі пабудаваныя пры князю Льве Данілавічы каля 1280 года. Пасля знішчэння абодвух збудаванняў каралём Казімірам III (1340) у гэтым месцы быў узведзены ў 1363—1437 гадах новы праваслаўны храм — каменная трохапсідная царква-базіліка ў візантыйскім стылі.

Святаюрскі сабор, збудаваны ў 1744—1770 гадах, уяўляе сабой класічны ўзор архітэктуры перыяду барока. Будаўніцтва пачалося ў 1744 годзе па праекце Бернарда Мерэціна, пасля смерці якога працамі Кіраваў С. Фесингером (да 1764). Аддзелачныя работы скончаны ў 1772 годзе. На фасадзе знаходзяцца скульптуры работы Івана Пінзеля; інтэр'ер ўпрыгожылі скульптары С. Фесінгер і М. Філевіч, мастакі Л. Далінскі і Ю. Радзівілоўскі.

Насупраць сабора размешчаны палаты грэкакаталіцкага мітрапаліта (1772, архітэктар К. Фесінгер). Вакол палат знаходзяцца капітульныя дамы (XIX ст.) і загарадзь з двума брамамі (1765). У двары пабудавана званіца (1865). Да комплексу прымыкае сад сабора Святога Юра.

З часу сваёй пабудовы храм належаў уніяцкаму ордэну васіліян, а ў 1816 годзе тут размясціўся грэкакаталіцкі арцыбіскуп. У 1946 годзе сабор быў перададзены Рускай праваслаўнай царкве; у 1990 годзе вернуты УГКЦ. У красавіку 1991 гады сюды вярнуўся кіраўнік УГКЦ кардынал Міраслаў-Ян Любачыўскі. У жніўні — верасні 1992 года ў крыпце сабора побач з магіламі мітрапалітаў Андрэя Шаптыцкага (1865—1944) і Сільвестра Сембратовіча (1836—1898) пахаваныя парэшткі патрыярха Іосіфа Сліпога (1892—1984).