Ірына Сямёнаўна Шыкунова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ірына Сямёнаўна Шыкунова (15 сакавіка 1940, в. Камуна, Любанскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларуская оперная спявачка (лірычнае сапрана), педагог. Лаўрэат Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Мінску (1962), Заслужаная артыстка (1972), Народная артыстка (1980), Акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўраазіі (1998), узнагароджаная медалём Францыска Скарыны (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Дзяржынскай школы № 2 (1956) Мінскай вобласці, Ірыну без іспытаў прынялі ў Беларускую кансерваторыю. Скончыўшы яе (1964), пачала працаваць у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі, дзе з цягам часу спявала ўсе асноўныя партыі беларускага і ўсясветнага опернага рэпертуару. Праходзіла стажыроўку ў міланскім тэатры Ла Скала (1970—1971). Пабывала на гастролях у Фінляндыі, Германіі, Польшчы, спявала ў многіх тэатрах былога СССР. З 1989 года выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, класа жаночага вакалу, дацэнт кафедры спеваў.

Творчы набытак — звыш за 30 вядучых оперных партый, дзе стварыла шмат яркіх захапляючых вобразаў: Юзафа («Яснае світанне» А. Туранкова), Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Аксана, Святлана («Калі ападае лісце», «Калючая ружа» Ю. Семянякі), Ірына («Сівая легенда» Д. Смольскага), Галька («Галька» С. Манюшкі), Таццяна, Іяланта, Ліза («Яўген Анегін», «Іяланта», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Віялета, Дэздэмана, Лізавета («Травіята», «Атэла», «Дон Карлас» Дж. Вердзі), Марфа, Купава («Царская нявеста», «Снягурка» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Эльза («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Донна Анна, Графіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В. Моцарта), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Творчы вечар салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР Ірыны Шыкуновай [Изоматериал]. 10 сакавіка 1975 г. [запрашэнне]. [Б. м. б. в.]. 1975. 1 арк. (складзены ўдвая)
  • Савік Л. С. Артыстка з народа. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. Мінск. 1996.
  • Савік Л. С. Шыкунова Ірына Сямёнаўна. // Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. 1. Мінск. 2004. С. 9.
  • Шыкунова Ірына Сямёнаўна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. — С. 609.