Іван Касяк
Іван Касяк | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1989 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Іван Касяк (1 лістапада 1909, в. Гіры, па іншых звестках вёска Іжа[1], Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 13 сакавіка 1989, Рывер-Форэст, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 лістапада 1909 г.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе падчас навучання далучыўся да камуністычнага руху. У 1928—1932 быў студэнтам аддзялення мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, у 1934—1935 — Вышэйшай школы палітыкі пры Навукова-даследчым інстытуце Усходняй Еўропы. Быў дзеячам Беларускага студэнцкага саюза і Таварыства беларускай школы. У 1932 г. за камуністычную дзейнасць асуджаны на два гады турмы і выключаны з універсітэта.
Пасля вызвалення з астрога ў 1935 паступіў у Політэхнічны інстытут у Львове, з 1939 г. — камсамольскі актывіст сярод студэнцтва. У 1941 г. скончыў універсітэт са спецыяльнасцю інжынера.
У Другую сусветную вайну з пачаткам нямецкай акупацыі змяніў свае палітычныя погляды, працаваў у генеральным камісарыяце ў Мінску, акруговы архітэктар у Мінскай акрузе (1941—1942). Уваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы, узначальваў там аддзел культуры (1942—1943). Перакладчык афіцыйнага публікатара распараджэнняў і навін (Amtsblatt) генеральнага камісарыята Мінск (1943—1944).
Сябра падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі.[2] Актыўны прыхільнік абвяшчэння аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, адзін з арганізатараў Царкоўнага сабору БПЦ у 1942 г.
У сакавіку-чэрвені 1944 выконваў абавязкі паўнамоцнага прадстаўніка Беларускай цэнтральнай рады ў Глыбоцкай акрузе. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе, дзе ўвайшоў у склад прэзідыума на пасадзе віцэ-прэзідэнта.
З лета 1944 года ў эміграцыі. У Германіі адзін з кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб’яднання. Не прызнаў аднаўлення БАПЦ пад кіраўніцтвам Сергія (Ахатэнкі) і аднаўлення Рады БНР пад кіраўніцтвам М. Абрамчыка. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 1948—1951 гг. узначальваў Сакратарыят БЦР.
У 1949 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, затым з 1978 г. — у Рывер-Форэсце (Ілінойс). З 30 чэрвеня 1957 г. да 13 сакавіка 1989 г. старшыня Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі . Быў сябрам Беларускага вызвольнага фронту, браў удзел у антыкамуністычных канферэнцыях у розных краінах свету, куды ездзіў за свой кошт. Аўтар кніг «З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (1956), «Byelorussia: historical outline…» (1989), «Другая сусветная вайна на Беларусі і паваенны час» (выдрукавана ў кнізе «Беларусь учора і сяньня», Менск, 1993).
Памёр 13 сакавіка 1989 года. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь учора і сяньня / разам з Я. Найдзюком. — Вільня, 1940; 2-е выд., Мн., 1944; 3-е выд., Мн., 1993 ISBN 5-343-01458-5
Зноскі
- ↑ Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй: Пер. з пол. — Мн., 1993.
- Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. — Мн., 2006.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Асобы
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў акрузе Кук (Ілінойс)
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Беларускага студэнцкага саюза
- Члены Таварыства беларускай школы
- Члены Беларускай народнай самапомачы
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
- Беларусы ў ЗША
- Члены Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі