АКСМ-420

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
АКСМ-420
Выява
Вырабнік

Белкамунмаш

Праект, г.

2006 — 2007

Выпуск, гг.

2007 — цяперашні час

Экзэмпляры:

больш за 50

Макс. хуткасць, км/г

60

Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення

29 — 35

Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²)

115

Габарыты
Даўжыня, мм

11790

Шырыня, мм

2500

Вышыня кузава, мм

2862

Колавая база, мм

8085

Нізкападлогавасць, %

100

Салон
Колькасць дзвярэй

2

Формула дзвярэй

2—2

Асвятленне салона

люмінісцэнтнае

Вентыляцыя салона

праз ссоўныя форткі

Ацяпленне салона

праз каларыферы

Рухавік
Вырабнік ЭА

Škoda Electric

Тып

Škoda ML 3550

Магутнасць, кВт

185

Сістэма кіравання

ТрСК

Рабочае напружанне, В

550-600

Бартавое напружанне, В

28

Аўтаномны ход
Крыніца сілкавання

Cummins ISB 6,7 E 5350H (Vitovt Hybrid A420)

Магутнасць устаноўкі АХ, кВт

170

АКСМ-420 на ВікіСховішчы

АКСМ-420 (Белкамунмаш 42003А, "Вітаўт") — нізкападлогавы тралейбус вытворчасці Белкамунмаш. Адносіцца да чацвёртага пакалення тралейбусаў, распрацаваных заводам.

АКСМ-42003A[правіць | правіць зыходнік]

Быў упершыню прадстаўлены ў жніўні 2007 года.

Пабудаваны ў дзесяці асобніках: шэсць машын працуе ў Мінску, дзве ў Калумбіі і дзве ў РасііКаўрове і Калінінградзе[1].

Тралейбус мае 35 месцаў для сядзення, з іх 29 стацыянарныя і 6 па правым борце адкідныя. Гэта зроблена каб павялічыць ёмістасць машыны ў гадзіну-пік. Усяго салон можа змясціць 115 пасажыраў.

Габарыты тралейбуса адпавядаюць прынятым стандартам: даўжыня — 11,79 метра, шырыня — 2,5, вышыня — 2,86 метра. Кузаў выраблены з кампазітных матэрыялаў. Машына абсталяваная электрычным высоўным пандусам і сістэмай «прысядання» да ўзроўню тратуара. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю, таму фортачак ў вокнах няма.

Дзякуючы распрацаваным на НВА "Энергія" кандэнсатарным батарэям, тралейбус можа праехаць не менш за 5 км з поўным салонам без кантакту з правадамі. Гэта дасць магчымасць у выпадку неабходнасці аб'язджаць дарожныя заторы ці іншыя перашкоды.

АКСМ-А420 (Vitovt Hybrid A420)[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе Белкамунмашам сумесна з расійскім электратэхнічным канцэрнам «РУСЭЛПРАМ» на базе тралейбуса АКСМ-42003А быў распрацаваны гібрыдны аўтобус — Vitovt Hybrid A420[1]. Яго кузаў некалькі адрозніваецца дызайнам, а таксама падоўжанай на 300 мм задняй часткай.

Гібрыдная ўстаноўка ўключае дызельны рухавік Cummins ISB 6,7 E 5350H (Еўра-5, магутнасць 170 кВт), агрэгатаваны з электрагенератарам, батарэю супер-кандэнсатараў Maxwell агульнай ёмістасцю 63 Фарада і цягавы асінхронны электраматор магутнасцю 120 кВт.

Пасажыраўмяшчальнасць аўтобуса складае 85 чалавек, у тым ліку 29 месцаў для сядзення. Падрыхтаваная маса А420 дасягае 12200 кг, а яго поўная маса не перавышае 18 тон. Максімальная хуткасць гібрыднага аўтобуса — 90 км/г.

43303А VITOVT MAX DUO[правіць | правіць зыходнік]

26 мая 2013 у Жэневе, на 60-й выставе і канферэнцыі па пытаннях грамадскага транспарту UITP 2013 быў прадстаўлены 43303А VITOVT MAX DUO — трохвосевы нізкападлогавы двухзвянны тралейбус[2].

Тралейбус абсталяваны дызель-генератарнай устаноўкай, якая забяспечвае абслугоўванне маршрутаў як з кантактнай сеткай, так і без. Таксама ўжываецца CAN-сістэма, якая ажыццяўляе дыстанцыйны кантроль і дыягностыку тэхнічнага стану машыны. Тралейбус абсталяваны прыладамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, напрыклад, усталяванай высоўнай механічнай рампай, якая дапаможа зрабіць пасадку-высадку пасажыраў у калясках.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Міжнародны спецыялізаваны часопіс «Коммерческий транспорт» №4 (96) чэрвень-ліпень 2012, ст.55(руск.) 
  2. http://bkm.by/?id_page=7&id_news=171&year=2013&month=05 Афіцыйны сайт Белкамунмаш — У Жэневу - з навінкай!

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]