АКСМ-201

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
АКСМ-201
Выява
Вырабнік Сцяг Беларусі Белкамунмаш
Праект, г. 1996
Выпуск, гг. 1996 — 2011
Тэрмін службы, г. не меньш за 16
Экзэмпляры: 201 — 160 (на 2009); 201А07 — 140 (2009); 201.01 — 120 (2009)
Макс. хуткасць, км/г 60
Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення 25
Намінальная ўмяшчальнасць (5 чал/м²) 80
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) 109
Габарыты
Даўжыня, мм 12 000
Шырыня, мм 2 500
Вышыня кузава, мм 3 150
Колавая база, мм 6 400 … 6 500
Нізкападлогавасць, % 0
Салон
Колькасць дзвярэй 3
Формула дзвярэй 2—2—2
Асвятленне салона люмінісцэнтнае
Вентыляцыя салона праз ссоўныя форткі і люкі
Ацяпленне салона 3 каларыфера
Рухавік
Вырабнік ЭА «Дынама», Масква
Тып ДК-213, ЭК-213
Магутнасць, кВт 115
Сістэма кіравання ТІСК
Рабочае напружанне, В 550 — 600
АКСМ-201 на ВікіСховішчы


АКСМ-201 — двухвосевы тралейбус вытворчасці завода Белкамунмаша. Адносіцца да другога пакалення тралейбусаў, распрацаваных заводам. Акрамя Беларусі, машына пастаўлялася ў наступныя гарады: Астана, Барнаул, Бялград, Бельцы, Масква, Ніжні Ноўгарад, Санкт-Пецярбург, Рубцоўск

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 Белкамунмаш вырабіў першы ўласны тралейбус — АКСМ-101. Тралейбус атрымаў кузаў ад тралейбуса ЗіУ-9, аднак яго высакавольтнае абсталяванне было вынесена на дах. Тралейбус атрымаў больш сучасны рухавік ДК-213, а таксама іншыя змены ў трансмісіі і электраабсталяванні. Па сутнасці, гэта мадэль стала першай мадэллю тралейбуса на базе ЗІУ-9 з сур'ёзнай яго мадэрнізацыяй. Іншыя тралейбусабудаўнічыя прадпрыемствы сталі выпускаць аналагічныя тралейбусы значна пазней. Праз 4 гады, у 1997 годзе, быў пабудаваны новы тралейбус другога пакалення — АКСМ-201. Ён атрымаў новы, больш вуглаваты кузаў, тырыстарна-імпульсную сістэму кіравання цягавым электрарухавіком і новую планіроўку салона. Ледзь пазней стаў выпускацца больш танны варыянт з рэастатна-кантактарнай сістэмай кіравання цягавым рухавіком.

Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Тралейбус выкарыстоўвае даволі шмат дэталяў, якія ўласцівы мадэлям 1980-х-1990-х гадоў, аднак мадэль абсталявана шматлікімі сучаснымі распрацоўкамі. Кузаў быў спраектаваны ў 1996 і ва ўсіх мадэлях, уключаючы мадэлі 2009 года, прысутнічае фактычна тая ж форма кузава (у 1999 годзе была выпушчана мадыфікацыя з іншай планіроўкай). Кузаў тралейбуса вагоннай кампаноўкі, амаль цалкам квадратнай формы з рамнай асновай і мастамі RABA. Аддзелка бакоў і даху ажыццяўлялася з дапамогай нацягнутых стальных ацынкаваных лістоў таўшчынёй 0,9 міліметра. У залежнасці ад заказу, кузаў па баках мог пакрывацца 1-міліметровым слоем шклапластыку. Перадок тралейбуса выкананы са шклапластыку. Бампер зварны, металічны. На бамперы мацуецца нумар (калі тралейбус не мае бартавога), а таксама адзінарныя фары высокай магутнасці, якія падобны да фар аўтобуса ЛАЗ мадэлі 5252 і Львоўскага тралейбуса ЛАЗ-52522. Задок выкананы са шклапластыку, на задняй панэлі размяшчаецца рухавік і па 5 задніх ліхтароў з кожнага боку. Тралейбус, як і ўсе тралейбусы вытворчасці завода Белкамунмаш, мае высокую антыкаразійную абарону і тэрмін службы не менш за 16 гадоў.

Тралейбус з'яўляецца тралейбусам нармальнай умяшчальнасці ў 100-109 чалавек, высокападлогавым з 2 пыступкамі, якія вядуць у салон. Прыступкі зроблены са шклапластыку і аддзеланы гумай альбо лінолеумам. Сядзенні мяккія, падзельнага тыпу, пакрытыя антывандальнай тканінай. Усяго сядзенняў 25 штук, яны пераважна здвоеныя. Тралейбус мае тры дзверы — усе яны двухстворкавыя, з-за чаго высадка і пасадка пасажыраў робіцца больш хуткай. Электрапмеўматычны прывад дзвярэй мае гэтак званы «паветраны ключ» і блакіравальнік ходу з адчыненымі дзвярыма. Поручні выкананы са стальных труб, якія пафарбаваны, трывалай на сонцы, палімернай фарбай. Агульная ўмяшчальнасць салона складае 109 чалавек. Вентыляцыя салона ажыццяўляецца праз форткі на вокнах, ці прымусова праз два люкі ў даху. Ацяпленне электракаларыфернае і сілкуецца ад кантактнай сеткі. У салоне размяшчаецца 3 каларыфера магутнасцю па 6 кВт кожны.

Кабіна кіроўцы цалкам адгароджана ад салона, перагародка мае два акна і спецыяльную ссоўную фортку ў адным з іх для продажу квіткоў. Дзверы ў кабіну звонку адчыняюцца аўтаномна. Крэсла кіроўцы мяккае з падрысоранае, рэгулюецца ў вышыню і глыбіню. Прыборная панэль зробленая ў стылі тарпеда з тэрмапластыку. Лабавое шкло выгнутае, бясколернае. Вентыляцыя кабіны ажыццяўляецца праз фортку, абаграванне — праз каларыфер. Шклоачышчальнікі рычажныя, лабавое шкло падзелена напалам, аднак у мадыфікацыі 201А07 яно непадзельнае. Рулявое кіраванне з гідраўзмацняльнікам, уніфікаванае з аўтобусамі Мінскага аўтамабільнага завода. Электраабсталяванне перанесена на дах і амаль цалкам выключае магчымасць удару токам. Тралейбус мае павышаную ступень бяспекі электраізаляцыі, усё электраабсталяванне абаронена ад ападкаў. Тралейбус мог мець дадатковае абсталяванне ў залежнасці ад патрэб заказчыка.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Параметр Значэнне
Вытворца Белкамунмаш
Гады выпуску 1996 — 2011
Колькасць выпушчаных асобнікаў, шт 420
Кузаў Рамны, вагоннай кампаноўкі, адназвенны
Даўжыня, мм 12 000
Шырыня, мм 2500
Вышыня, мм 3150
База, мм 6400 … 6500
Снараджаная маса, кг 10515
Шклоачышчальнікі Паралелаграмнага тыпу, аднахуткасныя
Восі, шт 2
Колькасць дзвярэй 3
Поўная ўмяшчальнасць, чал 109
Вядучы мост Задні
Сістэма кіравання ТІСК ці РКСК
Рухавік ДК-213 (1 шт)
Магутнасць, кВт 115
Рабочае напружанне, В 550
Максімальная хуткасць, км/г 60

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Выпускалася некалькі мадыфікацый:

  • АКСМ-201-00 — выпускалася ў 1996—2003 гадах. Выкарыстоўваецца тырыстарна-імпульсная сістэма кіравання (ТІСК). Для падзарадкі акумулятарных батарэй і сілкавання нізкавольтных ланцугоў тралейбуса выкарыстоўваюцца статычныя пераўтваральнікі. Усяго выпушчана 170 тралейбусаў гэтай мадыфікацыі.
  • АКСМ-201-01 — адрозніваецца ад базавай мадэлі ўжываннем рэастатна-кантактарнай сістэмы кіравання.
  • АКСМ-201-03 — Выпушчаны ў адзіным экзэмпляры[1]. На -03 мадэлі выпрабоўвалі новую сістэму кіравання, якой камплектаваліся машыны трэцяга пакалення. Адрозніваецца электроннай сістэмай кіравання цягавым рухавіком пераменнага току. Таксама тралейбус быў абсталяваны дызель-генератарам, які атрымаў магчымасць самастойна рухацца на абясточаных участках сеткі[2][3]
  • АКСМ-201-А7 — адрозніваецца максімальным вынасам электраабсталявання на дах і ўніфікацыяй сілавога абсталявання з мадэллю АКСМ-221.

Акрамя гэтага, на базе АКСМ-201 была створана сучлененая мадэль тралейбуса — АКСМ-213.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі