АКСМ-221

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АКСМ-221
Выява
Вырабнік Белкамунмаш
Праект, г. 2002—2003
Выпуск, гг. 2003—2010
Макс. хуткасць, км/г 60
Салон
Колькасць дзвярэй 3
Формула дзвярэй 2-2-2
Рухавік
Вырабнік ЭА Дынама

АКСМ-221 — двухвосны нізкападлогавы тралейбус. З’яўляецца сумеснай распрацоўкай ВА «Белкамунмаш» і прадпрыемства АМАЗ. МАЗ пастаўляў цалкам сабраны кузаў з шасі, а на «Белкамунмашы» ўсталёўвалі электраабсталяванне, уніфікаванае з мадэллю АКСМ-201. Першы АКСМ-221 выпушчаны ў сакавіку 2003 года.

Тралейбус створаны на базе аўтобуса МАЗ-103, таму большасць вузлоў у тралейбуса і аўтобуса ўзаемазаменныя[1]. Электраабсталяванне АКСМ-221 уніфікавана з АКСМ-201. Мадэль мае тырыстарна-імпульсную сістэму кіравання цягавым электрарухавіком. Маецца інфармацыйнае табло і моўны аўтаінфарматар. [1]

У 20032004 гадах было створана 43 тралейбусы. У 2010 годзе вытворчасць мадэлі была адноўленая. Усе тралейбусы выкарыстоўваюцца ў Мінску.[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]