БКМ-62103
Выгляд
БКМ-62103 | |
---|---|
![]() БКМ-62103 у Віцебску. | |
Вытворца |
![]() |
Адзінак пабудавана | 94 |
Гады выпуску | 2009—сучаснасць |
Папярэднік | АКСМ-601 |
Пераемнік | БКМ-802 |
Характарыстыкі | |
Максімальная хуткасць | 100 км/г |
Маса | 20 т |
Месцаў для сядзення | 29 |
Намінальная змяшчальнасць | 130 (5 чал/м²) |
Поўная змяшчальнасць | 159 (8 чал/м²) |
Нізкападлогавасць | <35% |
Напружанне сеткі | 550 В |
Напружанне бартавой сеткі | 24 В |
Колькасць дзвярэй | 3 |
Габарыты | |
Каляіна | 1524 мм |
Даўжыня | 15 270 мм |
Шырыня | 2500 мм |
Вышыня | 3850 мм |
База | 7350 ± 6 мм |
База цялежкі | 1940 ± 0,5 мм |
Дыяметр колаў | 710 мм |
Рухавікі | |
Магутнасць | 50 кВт |
БКМ-62103 на Вікісховішчы |
БКМ-62103 — беларуская ўдасканаленая мадэль беларускага трамвая АКСМ-601 з транзістарнай сістэмай кіравання, цягавымі рухавікамі пераменнага току, якія дазваляюць эканоміць да 50 % ужывання электраэнергіі, калі параўнаць з рэастатна-кантактарнай сістэмай кіравання, са змененай святлатэхнікай, бамперамі і шклом каля цэнтральных дзвярэй. Уяўляе сабой аднасекцыйны вагон, які мае дзве маторныя цялежкі вытворчасці «Белкамунмаш», трохдзверны, з пераменным узроўнем падлогі (у сярэдзіне салона падлога нізкая) і асінхроннымі цягавымі электрарухавікамі. Прызначаны для эксплуатацыі на трамвайных лініях з шырынёй каляіны 1524 мм.