АКСМ-321

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
АКСМ-321
Выява
Вырабнік Белкамунмаш
Праект, г. 2000
Выпуск, гг. з 2002
Тэрмін службы, г. не меньш за 10
Экзэмпляры: больш за 2`150
Агульная маса, кг 18`000
Макс. хуткасць, км/г 60
Час разгону да хуткасці 50 км/г, c 26
Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення 26
Намінальная ўмяшчальнасць (5 чал/м²) 115
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) 130
Габарыты
Даўжыня, мм 11 755
Шырыня, мм 2`500
Шырыня ўлічваючы люстэркі задняга віду, мм 2`900
Вышыня кузава, мм 2`861
Вышыня разам з электраабсталяваннем, мм 3`666
Колавая база, мм 5`900
Пярэдні звес, мм 2`390
Задні звес, мм 3`465
Нізкападлогавасць, % 100
Салон
Колькасць дзвярэй 3
Формула дзвярэй 2—2—2
Асвятленне салона люмінісцэнтнае
Вентыляцыя салона праз ссоўныя форткі
Ацяпленне салона 4 каларыфера
Рухавік
Вырабнік ЭА Белкамунмаш
Тып 1) ДК-211БМ
2) Skoda 8МL 3550 K/4
3) АНТ-155
Магутнасць, кВт 180
Сістэма кіравання 1) ТІСК
2, 3) ТрСК
Рабочае напружанне, В 550-600
Бартавое напружанне, В 28
Аўтаномны ход
Крыніца сілкавання суперкандэнсатары
Дальнасць АХ, км 0,5
Максімальная хуткасць АХ, км/г 10
АКСМ-321 на ВікіСховішчы

АКСМ-321беларускі нізкападлогавы тралейбус вялікай умяшчальнасці для гарадскiх пасажырскіх перавозак, які выпускаецца серыйна з 2001 года на заводзе Белкамунмаш.

Адносіцца да трэцяга пакалення тралейбусаў, якія распрацаваны заводам. Мадэль тралейбуса эксплуатуецца ў Беларусі, Украіне, многіх гарадах Расіі, а таксама ў Кіргізіі, Латвіі, Малдове і Сербіі. Амаль палова ўсіх выпушчаных машын працуе ў Мінску (33%) і Маскве (11%).

Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Тралейбус з'яўляецца двухвосевым нізкападлогавым гарадскім тралейбусам вялікай умяшчальнасці. Кузаў тралейбуса мае апорную канструкцыю. Ашалёўка даху і бакавін выконваецца з лістоў высокатрывалай ацынкаванай сталі. Трубы каркаса, ашалёўка кузава, дно кузава, паверхні рамы-фермы, масты і некаторыя іншыя элементы апрацоўваюцца антыкаразійнымі эмалямі. Кузаў таксама пакрываецца фасфатнай фарбай, якая абараняе метал ад карозіі. Кузаў мае тэрмін службы не менш за 10 гадоў. Перадок тралейбуса, а менавіта яго ашалёўка, выконваецца з шклапластыку. Бампер тралейбуса выкананы са сталі і аздоблены шклапластыкавай абалонкай. Бампер складаецца з трох частак.

абноўлены АКСМ-321

У 2008 годзе тралейбус падвергнуўся рэстайлінгу. У выніку чаго пярэднія фары былі заменены на светлатэхніку, уніфікаваную з новымі мадэлямі грузавых аўтамабіляў МАЗ, якая вырабляецца ў горадзе Рудзенск. У 2007 годзе было выпушчана некалькі асобнікаў з кропкавай оптыкай, аднак у далейшым машыны з такімі фарамі ўжо не выпускалі. Лабавое шкло тралейбуса АКСМ-321 панарамнага тыпу, шклоачышчальнікі тралейбуса гарызантальнага тыпу (устаноўлены адзін пад адным). Большасць тралейбусаў АКСМ-321 абсталёўваюцца электроннымі маршрутаўказальнікамі такіх вытворцаў як «Інтэграл», «МЕМЗ», "АГІТ" і шэраг іншых. Тралейбус мае тры маршрутаўказальніка, якія знаходзяцца спераду, ззаду і на правай бакавіне. Бакавыя люстэркі задняга віду сферычнага тыпу. Люстэркі аснашчаны антыблікавым пакрыццём і электрападагрэвам. Маторны адсек тралейбуса размешчаны ў заднім звесе з левага боку.

АКСМ-321 можа камплектавацца рознымі электрарухавікамі: ДК-211БМ (170 кВт, Расія), асінхронным Škoda (185 кВт, Чэхія), асінхронным АНТ-155 (185 кВт, Беларусь), а таксама асінхроннымі рухавікамі ДТА-1У1 (180 кВт, Расія) і АТЧД-250 (150 кВт, Расія). Тралейбус абсталяваны пнеўматычнай сістэмай штангаўлоўлівання, якая забяспечвае дыстанцыйнае зняцце штанг з правадоў кантактнай сеткі. Токапрымачы фіксуюцца ўздоўж восі тралейбуса. Акрамя гэтага, тралейбус абсталяваны дзвюма шпулькамі, прымацаванымі да задняй панэлі, унутры якіх размешчаны адмысловыя барабаны на якія намотваюцца канаты для звычайнага зняцця штанг з кантактнай сеткі. Задок выкананы са шклапластыка. Тралейбусы абсталёўваюцца мастамі RABA або ZF. Для сілкавання нізкавольтных контураў тралейбуса ўжываецца статычны пераўтваральнік, які пераўтварае ўваходнае напружанне 550 В ў 28 В. Пры адсутнасці напружання на токапрымачах, сілкавання нізкавольтных контураў можа ажыцяўляцца праз акумулятарныя батарэі (12 В). Па замове магчыма ўсталёўка кандэнсатарных батарэй для аўтаномнага ходу.

Тралейбус АКСМ-321 абсталяваны пнеўматычнай падвескай. Пярэдняя падвеска тралейбуса двухбаллонная, залежная. Задняя — залежная пнеўматычная. Пругкія элементы падвескі — пнеўмабалоны, акрамя забеспячэння мяккасці ходу, прадастаўляюць тралейбусу магчымасць нахіляцца на прыпынках направа, праз што ўзровень падлогі паніжаецца на некалькі сантыметраў для палягчэння пасадкі інвалідаў і пасажыраў з дзіцячымі калыскамі. Тармазная сістэма тралейбуса двухступеністая, двухконтурная. Тармазныя механізмы пярэдніх колаў з'яўляюцца дыскавымі (масты ZF) або барабаннымі (масты RABA). Тармазныя механізмы вядучага маста барабаннага тыпу Raba, дыскавага — ZF Passau. Акрамя гэтага, тралейбус абсталяваны антыблакавальнай сістэмай ABS.

У салон тралейбуса вядуць тры дзверы паваротна-ссоўнага тыпу, аналагічныя дзвярам аўтобуса МАЗ-103 (з 2011 года дзверы аналагічныя дзвярам аўтобуса МАЗ-203. Дзверы маюць сістэму супрацьзаціскання пасажыраў, а таксама сістэму блакавання руху пры адчыненых дзвярах (праўда, гэтая функцыя даволі часта адключаецца эксплуатуючымі арганізацыямі). У большасці тралейбусаў (акрамя прызначаных для Масквы, Кішынёва, Бельцаў) пярэдняя створка пярэдняй дзверы выдзелена для ўваходу і выхаду кіроўцы з кабіны. Дзвер адчыняецца аўтаномна, прывад дзвярэй — пнеўматычны. Тралейбус мае нізкі ўзровень падлогі каля ўсіх уваходаў, а вышыня падлогі складае 36 сантыметраў над узроўнем зямлі. У сярэдніх дзвярах прадугледжана адкідная апарэль. Падлога салона зроблена з бакелізаванай фанеры таўшчынёй 12 мм, якая аздоблена няслізкім зносаўстойлівым лінолеўмам. Фанера мацуецца да падставе кузава (раме-ферме). Ашалёўка салона выконваецца з пластыку шэрага і белага колераў. Поручні тралейбуса выкананы з тонкай сталёвай трубы, якая пафарбавана палімернай фарбай, што паляпшае яе устойлівасць да карозіі. Фарба устойлівая да механічнага зносу і сонечнага святла. Поручні знізу мацуюцца да падлогі салона, зверху — да столі. Вертыкальныя поручні могуць аснашчацца кнопкамі падачы сігналу кіроўцу з мэтай прыпынку тралейбуса па патрабаванні. Гарызантальныя поручні могуць быць абсталяваны скуранымі ручкамі для большай зручнасці. У 2011 годзе быў зменены дызайн поручняў і шкляных перагародак на аналагічны дызайну ў аўтобусе МАЗ-203. У салоне размяшчаецца 26 сядзенняў, поўная ўмяшчальнасць тралейбуса складае 115 чалавек (101, згодна з патрабаваннямі ЕЭК ААН). Сістэма вентыляцыі салона прадстаўлена вялікімі ссоўнымі форткамі (на тралейбусах, якія выпушчаны пасля 2012 года, з'явілася 2 вентылятара салона). Адзіны істотны недахоп вентыляцыйнай сістэмы — адсутнасць дахавых люкаў праз кампаноўку электраабсталявання на даху. Па замове пакупніка магчыма ўстаноўка кандыцыянера, як для кіроўцы, так і пасажырскага салону. Сістэма ацяплення ў пасажырскім салоне прадстаўлена трыма электракаларыферамі, з двума рэжымамі абагрэву і магутнасцю 4 кВт (2 шт) і 6 кВт - (1 шт.). У кабіне кіроўцы змяшчаецца электакаларыфер магутнасцю ў 6 кВт. Прыборная панэль тралейбуса зроблена ў выглядзе паўкругу, што падае кіроўцу хуткі доступ да ўсіх неабходных органаў кіравання. Пасярэдзіне прыборнай панэлі размешчаны блок з паказальнмі прыборамі: пасярэдзіне размешчаны вялікі круглявы спідометр (VDO, Германія), які мае электронны адометр, злева і справа ад спідометра размяшчаюцца манометры і паказальнік напружання ў бартаой сетцы. На частцы тралейбусаў гэтыя прыборы замененыя электронным дысплеем. З 2011 года ўсталёўваецца новая панэль, аналагічная па форме тралейбусу мадэлі 420. Справа і злева ад паказальных прыбораў размешчаны клавішы адкрыцця і закрыцця дзвярэй, уключэння аварыйнай сігналізацыі, кіравання кірункам руху тралейбуса (пры неабходнасці тралеўбус можа рухацца назад). Злева ад кіроўцы змяшчаецца дадатковая бакавая панэль, на якой размешчаны рычаг ручнога тормазу, падобны на джойстык, кіраванне сістэмай штангаўлоўлівання і іншыя органы кіравання. На левай частцы прыборнай панэлі змешчаны клавішы кіравання ўключэннем ацяплення і вентыляцыі, унутранай і вонкавай светлатэхнікі.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Параметр Значэнне
Вытворца Белкамунмаш
Гады выпуску З 2002
Колькасць выпушчаных асобнікаў, шт Больш за 1000
Кузаў Рамны, вагоннай кампаноўкі, адназвенны
Даўжыня, мм 11755
Шырыня, мм 2500
Вышыня, мм 3666
База, мм 5900
Агульная маса, кг 18 000
Шклоачышчальнікі Гарызантальнага тыпу
Восі, шт 2
Колькасць дзвярэй 3
Поўная ўмяшчальнасць, чал 115
Вядучы мост Задні
Сістэма кіравання ТІСК ці ТрСК
Рухавік ДК-211БМ, Skoda 8МL 3550 K/4, АНТ-155
Магутнасць, кВт 180
Рабочае напружанне, В 550
Максімальная хуткасць, км/г 60

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • АКСМ-321 — Базавая мадэль. Мае транзістарную сістэму кіравання на IGBT-модулях і рухавік пераменнага току.
  • АКСМ-32100А — з транзістарнай сістэмай кіравання на IGBT-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току, абсталяваны аўтаномным ходам. Паступілі ў Брэст і ў Севераданецк (Украіна).
  • АКСМ-32100С — з транзістарнай сістэмай кіравання на IGBT-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току. Электраабсталяванне вытворчасці Škoda. 83 машыны пастаўлены ў Белград (Сербія), яшчэ адзін асобнік абкатвалі ў Чарнігаве і Севастопалі, але ў канчатковым выніку апынуўся ў Гродна.
  • АКСМ-32102 — з тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання і рухавіком пастаяннага току.
  • АКСМ-32104 — з транзістарнай сістэмай кіравання на IGBT-модулях і рухавіком пастаяннага току, адзіны асобнік эксплуатуецца ў Мінску.
  • АКСМ-32100М — тралейбус, які пастаўляецца ў выглядзе машынакамплекта для зборкі. Збіраюцца ў Курску (пад маркай 1К), Чарнігаве (пад маркай «Эталон») і Кішынёве.
  • АКСМ-32100Б — тралейбус, сабраны ў адзіным экзэмпляры з беларускіх камплектуючых у Барнауле, там жа і эксплуатуецца.
  • СВАРЗ-6235.01 — з транзістарнай сістэмай кіравання на IGBT-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току расійскай вытворчасці, абсталяваны аўтаномным ходам (20 км/г, 400-500 метраў). Гэтая мадыфікацыя збіралася маскоўскім заводам СВАРЗ з беларускіх машынакамплектаў для горада Масквы ў 2009-2010 гадах. З 2011 года тралейбусы ў такой камплектацыі вырабляюцца непасрэдна заводам Белкамунмаш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]