БКМ-42003
БКМ-42003 | |
---|---|
Вырабнік | Белкамунмаш |
Праект, г. | 2006 — 2007 |
Выпуск, гг. | 2007 — цяперашні час |
Экзэмпляры: | больш за 50 |
Макс. хуткасць, км/г | 60 |
Умяшчальнасць, чал. | |
Месцаў для сядзення | 29 — 35 |
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) | 115 |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 11790 |
Шырыня, мм | 2500 |
Вышыня кузава, мм | 2862 |
Колавая база, мм | 8085 |
Нізкападлогавасць, % | 100 |
Салон | |
Колькасць дзвярэй | 2 |
Формула дзвярэй | 2—2 |
Асвятленне салона | люмінісцэнтнае |
Вентыляцыя салона | праз ссоўныя форткі |
Ацяпленне салона | праз каларыферы |
Рухавік | |
Вырабнік ЭА | Škoda Electric |
Тып | Škoda ML 3550 |
Магутнасць, кВт | 185 |
Сістэма кіравання | ТрСК |
Рабочае напружанне, В | 550-600 |
Бартавое напружанне, В | 28 |
Аўтаномны ход | |
Крыніца сілкавання | Cummins ISB 6,7 E 5350H (Vitovt Hybrid A420) |
Магутнасць устаноўкі АХ, кВт | 170 |
Вікісховішчы | на
БКМ-42003 Вітаўт — нізкападлогавы тралейбус вытворчасці Белкамунмаш. Адносіцца да чацвёртага пакалення тралейбусаў, распрацаваных заводам.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]БКМ-42003А Вітаўт — Быў упершыню прадстаўлены ў жніўні 2007 года.
Пабудаваны ў дзесяці асобніках: шэсць машын працуе ў Мінску, дзве ў Калумбіі і дзве ў Расіі — Каўрове і Калінінградзе[1].
Тралейбус мае 35 месцаў для сядзення, з іх 29 стацыянарныя і 6 па правым борце адкідныя. Гэта зроблена каб павялічыць ёмістасць машыны ў гадзіну-пік. Усяго салон можа змясціць 115 пасажыраў.
Габарыты тралейбуса адпавядаюць прынятым стандартам: даўжыня — 11,79 метра, шырыня — 2,5, вышыня — 2,86 метра. Кузаў выраблены з кампазітных матэрыялаў. Машына абсталяваная электрычным высоўным пандусам і сістэмай «прысядання» да ўзроўню тратуара. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю, таму фортачак ў вокнах няма.
Дзякуючы распрацаваным на НВА «Энергія» кандэнсатарным батарэям, тралейбус можа праехаць не менш за 5 км з поўным салонам без кантакту з правадамі. Гэта дасць магчымасць у выпадку неабходнасці аб’язджаць дарожныя заторы ці іншыя перашкоды.
БКМ-А420 Vitovt Hybrid — У 2012 годзе Белкамунмашам сумесна з расійскім электратэхнічным канцэрнам «РУСЭЛПРАМ» на базе тралейбуса БКМ-42003А быў распрацаваны гібрыдны аўтобус — Vitovt Hybrid A420[1]. Яго кузаў некалькі адрозніваецца дызайнам, а таксама падоўжанай на 300 мм задняй часткай.
Гібрыдная ўстаноўка ўключае дызельны рухавік Cummins ISB 6,7 E 5350H (Еўра-5, магутнасць 170 кВт), агрэгатаваны з электрагенератарам, батарэю супер-кандэнсатараў Maxwell агульнай ёмістасцю 63 Фарада і цягавы асінхронны электраматор магутнасцю 120 кВт.
Пасажыраўмяшчальнасць аўтобуса складае 85 чалавек, у тым ліку 29 месцаў для сядзення. Падрыхтаваная маса А420 дасягае 12200 кг, а яго поўная маса не перавышае 18 тон. Максімальная хуткасць гібрыднага аўтобуса — 90 км/г.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апісанне мадэлі на сайце Белкоммунмаш Архівавана 11 студзеня 2012.
- Vitovt Hybrid A420 На афіцыйным сайце
- Інтэрв’ю з галоўным канструктарам Архівавана 17 сакавіка 2008.
- Відэасюжэт Беларускага тэлебачання(недаступная спасылка)