МАЗ-5434
| МАЗ-5434 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| | ||||||
| Вытворца | МАЗ | |||||
| Месца вытворчасці | Мінск, Беларусь | |||||
| Гады выпуску | 1984—ц.ч. | |||||
| Храналогія | ||||||
| ||||||
| на Вікісховішчы | ||||||
МАЗ-5434 — беларускі паўнапрывадны грузавы аўтамабіль, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя прататыпы, яшчэ з эксперыментальнымі кабінамі, былі выраблены ў 1974 годзе. Першы доследны ўзор з серыйнай кабінай эксперыментальны цэх МАЗа сабраў у жніўні 1981 года[1]. Фармальна выпуск пачаўся ў 1984 годзе, але да 1992 года ў сярэднім выраблялі ўсяго каля 15 машын у год[2]. Серыйная вытворчасць стартавала ў 1992 годзе.
У канцы 1990-х гадоў машыны сталі абсталёўваць мадэрнізаванай кабінай з шырокай абліцоўкай[1].
Спачатку выпускаўся галоўным чынам як лесавоз, пазней шасі МАЗ-5434 сталі ўжываць для ўсталявання рознага спецыялізаванага абсталявання[3].
- Машыны на базе МАЗ-5434
- Аэрадромная ўборачная машына
- Вайсковая цыстэрна для пітной вады АЦПВ-6
- Бронеаўтамабіль «Варта»
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]МАЗ-5434 пабудаваны па схеме «кабіна над рухавіком», рухавік размешчаны спераду, падоўжна. Кабіна: цэльнаметалічная, двухмесная. Рухавік: ЯМЗ-238М2, дызельны, чатырохтактны; магутнасць — 176 кВт пры 2100 аб/хв; круцільны момант — 883 Нм пры 1250 аб/хв. Каробка перадач: ЯМЗ-238А, механічная, васьміступеньчатая. Хадавая частка: падвеска — залежная, рысорная; тармазы — барабанныя, з пнеўматычным прывадам, двухконтурныя, з АБС; стаяначны тормаз — з прывадам ад спружынных энергаакумулятараў да тармазных механізмаў колаў задняй восі; памер шын — 12,00R20.
Для перавозкі доўгіх лесаматэрыялаў аўтамабіль выкарыстоўваецца разам з прычэпам-роспускам.
МАЗ-543403
[правіць | правіць зыходнік]| МАЗ-543403-2120[4] | МАЗ-543403-2121[4] | МАЗ-543403-220[5] | ||
|---|---|---|---|---|
| Тып | лесавоз | |||
| Колавая формула | 4х4 | |||
| Рухавік | ЯМЗ-236БЕ | ЯМЗ-236БЕ2 | ||
| Экалагічны клас | Еўра-1 | Еўра-2 | ||
| Магутнасць, кВт (к.с.) | 184 (250) | |||
| Макс. круцільны момант, Нм (кгс·м) | 1030 (105) | 1078 (110) | ||
| Каробка перадач | ЯМЗ-238M | ЯМЗ-238А | ЯМЗ-238M | |
| Раздатачная каробка | Колькасць перадач | 1 | ||
| Перадатачны лік | 1,107 | |||
| Перадатачны лік вядучага моста | 7,79 | |||
| Памер шын | 12,00R20 | |||
| Аб’ём паліўнага бака, л | 350 | |||
| Макс. хуткасць, км/г | 68 | |||
| Маса без нагрузкі, кг | 8870 | |||
| Дапушчальная маса аўтамабіля, кг | 16000 | |||
| Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 6000 | ||
| на заднюю вось | 10000 | |||
| Асноўны прычэп | МАЗ-900800 | |||
| Грузападымальнасць аўтапоезда, кг | 20650 | |||
| Агульная маса аўтапоезда, кг | 36000 | 34000 | ||
МАЗ-5434X3
[правіць | правіць зыходнік]| МАЗ-5434X3-460 (-461)[6] | ||
|---|---|---|
| Тып | шасі | |
| Рухавік | ЯМЗ-65651 | |
| Экалагічны клас | Еўра-4 | |
| Магутнасць, кВт (к.с.) | 199 (270) | |
| Каробка перадач | ЯМЗ-2381-06 | |
| Колькасць перадач | 8 | |
| Грузападымальнасць, кг | 7850 | |
| Маса без нагрузкі, кг | 8000 | |
| Дапушчальная маса аўтамабіля, кг | 16000 | |
| Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 7000 |
| на заднюю вось | 9000 | |
| Шыны | 14,00R20 | |
| Аб’ём паліўнага бака, л | 350 | |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 "Нашемарки" в лесовозном деле (руск.). mpark.pro (3 чэрвеня 2016). Праверана 6 студзеня 2024.
- ↑ Канунников, Шелепенков 2018, с. 438.
- ↑ Внедорожный МАЗ стал базой для уникальной автоцистерны. Говорят, аналогов нет даже в армиях стран НАТО(руск.). abw.by. 2018-11-17. Архівавана з арыгінала 6 студзеня 2024. Праверана 2024-01-04.
- 1 2 МАЗ 543403-2120 (руск.)(недаступная спасылка). МАЗ. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2004.
- ↑ МАЗ 543403-220 (руск.)(недаступная спасылка). МАЗ. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2004.
- ↑ МАЗ-5434X3-460(461) (руск.)(недаступная спасылка). МАЗ. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краткий автомобильный справочник в 5 томах (руск.). — М.: Автополис-плюс, 2004. — Т. 4. Специальные и специализированные автотранспортные средства. Ч. 1. Фургоны, самосвалы, цистерны, тягачи специальные, прицепы-роспуски России и СНГ. — С. 291—296. — 445 с. — ISBN 5-9670-0008-9.
- С. Канунников, М. Шелепенков. Отечественные грузовые автомобили 1900-2000 гг. (руск.). — М.: За рулём, 2018. — 768 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МАЗ-5434