МАЗ-5309

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з АКСМ-950101)
МАЗ-5309
Вытворца МАЗ
Месца вытворчасці Мінск, Беларусь
Гады выпуску 2008—ц.ч.
Колавая формула 4x4
Храналогія
МАЗ-5434, МАЗ-5316
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5309 на Вікісховішчы

МАЗ-5309беларускі паўнапрывадны буйнатанажны грузавы аўтамабіль павышанай праходнасці, які выпускаецца Мінскім аўтазаводам з 2008 года. Належыць да сямейства грузавікоў МАЗ чацвёртага пакалення («сямейства МАЗ-6430»).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-5309 — двухвосевы грузавы аўтамабіль са сталым поўным прывадам для перавозкі грузаў па ўсіх відах дарог. Выпускаецца як бартавы аўтамабіль або шасі.

Кабіна — кароткая, з нізкім дахам, двухмесная. Па заказу можа абсталёўвацца адкідным спальным месцам: для адпачынку кіроўцы трэба скласці спінкі абодвух сядзенняў, адшпіліць рамяні, якія ўтрымліваюць паліцу на задняй сценцы кабіны, і раскласці яе. Падвеска кабіны — чатырохкропкавая, спружынная, з гідрапад’ёмнікам і гідразамкамі. Для пажарных машын завод выпускае спецыяльнае шасі з падвойнай кабінай.

Мадыфікацыя МАЗ-530905 абсталёўвалася рухавіком ЯМЗ-238ДЕ2 з турбанаддзіманнем і інтэркулерам, магутнасцю 330 к.с. Счапленне — аднадыскавае, дыяфрагменнае, адцяжнога тыпу, з гідрапрывадам і пнеўмаўзмацняльнікам. Каробка перадач — ЯМЗ-239, механічная, дзевяціступеньчатая, з планетарным дэмультыплікатарам.

Раздатачная каробка — двухступеньчатая (вышэйшая перадача — 0,98, ніжэйшая — 1,6), уніфікавана з трохвосевымі мадэлямі. Міжвосевы дыферэнцыял — блакаваны, несіметрычны. Масты — з планетарнымі ступічнымі рэдуктарамі. Міжколавыя дыферэнцыялы — блакаваныя, з электрапнеўматычным прывадам.

Падвеска — залежная, рысорная, на абодвух мастах усталяваныя стабілізатары папярочнай устойлівасці. Тармазы — барабанныя, з ABS. Колы — з шынамі 14,00х20 (аднаскатныя колы, з сістэмай рэгулявання ціску), або з шынамі 12,00х20 (у варыянце, калі на заднім мосце ўсталяваныя двухскатныя колы).

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Пажарны аўтамабіль АЦ-4-60 515М на шасі МАЗ-530927 з падвойнай кабінай МАЗ-437212
МАЗ-5309RR
  • МАЗ-530905 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-238ДЕ2 магутнасцю 330 к. с.
  • МАЗ-530927 — мадыфікацыя з рухавіком Weichai Power WP10.380.
  • МАЗ-5309M4-8620-061 — мадыфікацыя з рухавіком Mercedes-Benz OM 936 LA экалагічнага стандарту Еўра-6 (радны, шасціцыліндравы, аб’ём — 7,7 л, магутнасць — 300 к.с., максімальны круцільны момант — 1200 Н·м.). Каробка перадач — ZF 9S1310 TO, механічная, дзевяціступеньчатая. Таксама мае вялікую кабіну тыпу МАЗ-5440 з нізкім дахам. Пярэдні мост — мадэлі 6432H9 (нагрузка 7 400 кг), задні — мадэлі 5309М4 (нагрузка 11 500 кг). Шыны — 395/85R20. Быў паказаны ў 2019 годзе[1].
  • МАЗ-5309RRспартыўны аўтамабіль каманды «МАЗ-СПОРТаўта».

Спецыяльныя машыны на шасі МАЗ-5309[правіць | правіць зыходнік]

  • АКСМ-950101 — вахтавы аўтобус, распрацаваны «Белкамунмаш». Прадстаўлены ў 2008 годзе. Замест грузавой платформы на шасі ўсталяваны пасажырскі кузаў-вагон, выраблены з прасаваных шклапластыкавых панэляў замацаваных да металічнага каркаса. Колькасць месцаў — 22[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "МАЗ представил еще один грузовик Евро-6 и другие новинки техники с коробками ZF" [руская]. abw.by. 2019-07-07. Праверана 2024-01-08.
  2. Андрей Филиппов Кочевники. Вахтовые автобусы АКСМ-950101 и ФПК-16628(руск.) // ГрузовикПресс : часопіс. — 2009. — № 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]