Мікалаеўка (Мікалаеўскі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Мікалаеўка)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Мікалаеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
150
Насельніцтва
392 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Мікалаеўка на карце Беларусі ±
Мікалаеўка (Мікалаеўскі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Мікалаеўка (Мікалаеўскі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён)
Мікалаеўка (Мікалаеўскі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Мікалаеўка (Мікалаеўскі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён)

Мікалаеўка — аграгарадок, цэнтр Мікалаеўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 75 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з прамалінейнай амаль шыротнай вуліцы, забудаванай з абодвух бакоў драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці. Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Паводле інвентара 1848 года ў валоданні памешчыка былі вёска і фальварак. У 1852—1867 гадах працаваў цукровы завод. Размяшчаўся ў 3-павярховым будынку. У 1854 годзе меў 2 паравыя катлы і паравую машыну, у 1859 г. — 3 паравыя машыны (60 к.с.), 4 гідрапрэсы, 3 цэнтрыфугі, 3 дыфракцыйныя катлы. У 1859 г. працавалі 200 рабочых і 2 майстры.

Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе маёнтка Самойлаў. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 вятракі, гамарня.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1944 году спалілі 47 двароў. За час вайны загінулі 105 жыхароў. З 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Мікалаеўскага сельсавета. Цэнтр саўгаса «Шлях Ілліча». Працуюць пільня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, магазін.

У склад Мікалаеўскага сельсавета ўваходзілі: да 1928 года пасёлак Азэтаўка, да 1929 года пасёлак Зборны, да 1930 года пасёлак Міхееў, да 1969 года пасёлак Зялёны Краж, вёска Анастасеўка (не існуюць).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 150 гаспадарак, 392 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 53 двары, 335 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 62 двары, на сялібе 7 двароў.
  • 1940 год — 73 двары, 269 жыхароў.
  • 1959 год — 371 жыхар (паводле перапісу).
  • 1999 год — 158 двароў, 404 жыхары[1].
  • 2004 год — 150 гаспадарак, 392 жыхары.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн. 1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 349. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)