Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў
Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1999 (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | меліярацыя, лугаводства, раслінаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ, акадэмік АСГН БССР, акадэмік УАСГНІЛ, акадэмік РАСГН, акадэмік ААН РБ |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў, Уладзімір Паўлавіч Самсонаў |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў (7 лістапада 1910, вёска Батвінава, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 11 чэрвеня 1999) — беларускі вучоны ў галіне земляробства і меліярацыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1961), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), акадэмік УАСГНІЛ (1972), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), замежны член Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР (1974—1989), доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962). Ганаровы прафесар БСГА (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў БСГА (1936). У 1948—1950 і 1952—1959 гг. дырэктар Беларускага НДІ меліярацыі. У 1959-1961 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення меліярацыі і лясной гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1961—1972 гг. міністр сельскай гаспадаркі БССР (адзіны ў той час на савецкай прасторы міністр-доктар навук і акадэмік), у 1972-1976 гг. акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, з 1976 г. акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства і хімізацыі УАСГНІЛ. У 1979-1988 гг. загадчык лабараторыі Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1964—1977 гг. член Прэзідыума АН БССР. У 1988-1992 гг. дарадца пры дырэктары Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі, з 1992 г. член прэзідыума Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. У 1963—1975 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]
Працы па праблемах агульнага земляробства, меліярацыі і лугаводства. Даследаваў тэхналагічныя асновы і практычныя прыёмы асваення і выкарыстання тарфяна-балотных глеб, прапанаваў канцэпцыю меліярацыі зямель і аховы навакольнага асяроддзя, распрацаваў тэорыю і практыку пашыранага ўзнаўлення ўрадлівасці глебы, даследаваў сацыяльна-экалагічныя наступствы інтэнсіфікацыі земляробства. Адным з рэзультатаў навукова-практычнай і арганізатарскай дзейнасці С. Г. Скарапанава з'яўляецца павышэнне ўраджайнасці зерневых культур на тэрыторыі Беларусі з 8,3 ц/га ў 1961 г. да 21,4 ц/га ў 1971 г.
Аўтар больш за 600 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 15 манаграфій. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронена 12 доктарскіх і 36 кандыдацкіх дысертацый.
Заснавальнік і першы галоўны рэдактар (у 1963—1987 гг.) навуковага часопіса «Весці Акадэміі навук БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук» (у 1992—2001 і № 1 і 2 за 2002 г. — «Весці Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь», з № 3 2002 г. — «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук»).
Садзейнічаў папулярызацыі дасягненняў навукі і тэхнікі, падымаў пытанні дыспрапорцый у развіцці сяла і горада.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966, 1971), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Чырвонага Сцяга (1942), Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны I ступені (1944, 1985), «Знак Пашаны» (1958), Дружбы народаў (1980), медалём Францыска Скарыны (1995), медалямі. Узнагароджаны Залатым медалём УАСГНІЛ імя В. Р. Вільямса (1974), медалём Польскай акадэміі навук імя М. Ашчапоўскага (1995), медалём Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР імя Э. Баўра (1975).
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Осушение и сельскохозяйственное освоение болот в Белоруссии. 2 изд. М., 1956 (совм. с А. Ф. Печкуровым, Б. Б. Бельским).
- Освоение и использование торфяно-болотных почв. Мн., 1961.
- Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн., 1982 (совм. с У. Ф. Карловским, В. С. Брезгуновым).
- Расширенное воспроизводство плодородия торфяных почв. М., 1987 (совм. с В. С. Брезгуновым, Н. В. Акуликом).
- Избранные труды. Мн.: Беларуская навука, 2010.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Академик С. Г. Скоропанов: учёный, государственный и общественный деятель / Сост. П. Ф. Тиво. — Мн.: Белорусская наука, 2010. — 202 с.
- Акадэмік Скарапанаў Сцяпан Гардзеевіч
- Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў у базе дадзеных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута меліярацыі
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
- Акадэмікі УАСГНІЛ
- Акадэмікі РАСГН
- Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Постаці аграрнай навукі
- Вучоныя Беларусі
- Замежныя члены Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Міністры сельскай гаспадаркі БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР