Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2008
| Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2008 | |
| Сезон | 2007/2008 |
|---|---|
| Тэрміны | 11 — 17 лютага 2008 |
| Арэна | Ньюпарт Цэнтр |
| Горад | Ньюпарт |
| Краіна | Уэльс |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £225,500 |
| Прызавыя пераможцы | £35,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:8 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 48 |
| Колькасць матчаў | 47 |
| Найвышэйшая серыя | 143 (Роні О’Саліван) (кваліфікацыя: 134 (Сцюарт Пэтмэн)) |
| ←2007 ● Адкрыты чэмпіянат Уэльса ● 2009→ | |
| Снукерны сезон 2007/2008 | |
| ←Кубак Мальты | Адкрыты чэмпіянат Кітая→ |
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2008 (англ.: Welsh Open 2008) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 17 лютага 2008 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 17-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £225 500, з якіх £35 000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які саступаў О’Салівану ў вырашальным матчы з лікам 5:8, аднак здолеў выйграць чатыры фрэймы запар і здабыць перамогу на турніры. На сваім шляху да тытула 24-гадовы англічанін перайграў Дэйва Харальда (5:2), Кена Доэрці (5:2), шатландцаў чэмпіёна свету Джона Хігінса ў чвэрцьфінале (5:2) і Стывена Хендры ў паўфінальным матчы (6:4) і Роні О’Салівана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой другі за два месяцы і другі ў кар’еры прафесійны тытул (пасля перамогі на Мастэрс у сярэдзіне студзеня), а таксама свой першы рэйтынгавы турнір.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £225,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.
| Дасягненне | Прызавыя |
|---|---|
| Пераможца | £35,000 |
| Фіналіст | £17,500 |
| Паўфіналісты | £8,750 |
| Чвэрцьфіналісты | £6,500 |
| 1/8 фіналу | £4,275 |
| 1/16 фіналу | £2,750 |
| 1/24 фіналу | £1,725 |
| 1/32 фіналу | £1,325 |
| Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £2,000 |
| Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £500 |
| Агульны прызавы фонд | £225,500 |
| Максімальны брэйк у асноўнай стадыі | |
| Максімальны брэйк у кваліфікацыі |
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
| Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
|---|---|---|
| Пераможца | 5000 |
|
| Фіналіст | 4000 |
|
| Паўфіналісты | 3200 |
|
| Чвэрцьфіналісты | 2500 |
|
| 1/8 фіналу | 1900 |
|
| 1/16 фіналу | 1400 |
700 |
| 1/24 фіналу (квал.) | 1150 |
575 |
| 1/32 фіналу (квал.) | 900 |
450 |
| 1/40 фіналу (квал.) | 650 |
325 |
| 1/48 фіналу (квал.) | 400 |
200 |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]| Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс. Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 17 лютага 2008. | ||
| Роні О’Саліван (6) |
8:9 | Марк Сэлбі (11) |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
| Дзённая сесія: 6:90 (77), 50:60, 69:5, 72:44, 56:23 (51), 35:62, 0:139 (70,65), 130:0 (108) Вячэрняя сесія: 97:0 (93), 135:6 (135), 22:72 (72), 87:35 (63), 69:1 (54), 0:89, 28:86 (62), 53:67 (53 О'Саліван), 37:72 | ||
| 135 | Найвышэйшая серыя | 77 |
| 2 | Соценныя серыі | 0 |
| 6 | Серыі 50+ | 5 |