Стывен Лі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стывен Лі
Снукер

англ.: Stephen Lee
Фота
 
Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1974(1974-10-12) (44 гады)
Месца нараджэння: Троўбрыдж, Англія
Грамадзянства: Flag of England.svg Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 1992 — 2013
Найвышэйшы рэйтынг: 5 (2 гады: 2000/2001, 2003/2004)
Прызавыя грошы: > £2,000,000
Найвышэйшая серыя: 145
(Трафей Паўночнай Ірландыі 2008 (квал.))
Колькасць соценных серый: 184
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 5
Нізкарэйтынгавыя турніры: 2
Іншыя прафесійныя турніры: 2
Чэмпіянат свету: паўфінал (2003)

Сты́вен Лі (англ.: Stephen Lee; нар. 12 кастрычніка 1974, Троўбрыдж, графства Уілтшыр, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Ён стаў прафесіяналам ў 1992 годзе і ўваходзіў у топ-16 з сезона 1997/1998 да сезона 2007/2008, дасягнуўшы найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятай. Ён выйграў чатыры рэйтынгавыя турніры ў перыяд паміж 1998 і 2006 гадамі, дасягнуў паўфіналу на чэмпіянаце свету 2003 года і фіналу Masters 2008 года. Пасля гэтага ён рэзка страціў форму і ў выніку ён выбыў з топ-16 пасля адзінаццаці сезонаў запар. Гэта значыла, што ён больш не мог аўтаматычна кваліфікавацца на турніры. Лі набраў форму ў сезоне 2011/2012, што дало яму магчымасць дасягнуць фіналаў двух рэйтынгавых турніраў запар і выйграць свой пяты тытул, а таксама зноў патраціць у топ-16. За кар'еру выканаў 184 соценныя серыі[1] і яго гладкая гульня кіем разглядаецца некаторымі экспертамі як самая натуральная гульня, якую яны калі-небудзь бачылі.

Гульнявая кар'ера Лі датэрмінова завяршылася, калі ён быў адхілены ад спаборніцтваў WSA 12 кастрычніка 2012 года з-за дагаворных матчаў. Незалежным судом у верасні 2013 года ён быў прызнаны вінаватым ва ўплыве на вынікі сямі матчаў у 2008 і 2009 гадах і атрымаў дванаццацігадовую забарону на ўдзел у турнірах, якая будзе дзейнічаць да 12 кастрычніка 2024 года.

Фіналы турніраў[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры: 8 (5 перамог, 3 паразы)[правіць | правіць зыходнік]

Легенда
Чэмпіянат свету (0–0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0–0)
Іншыя (5–3)
Вынік Год Турнір Сапернік у фінале Лік
Перамога 1 1998 Grand Prix Ганконг Фу, МаркаМарка Фу 9–2
Параза 1 2000 Welsh Open Шатландыя Хігінс, ДжонДжон Хігінс 8–9
Перамога 2 2001 LG Cup Англія Эбдан, ПітэрПітэр Эбдан 9–4
Параза 2 2002 Thailand Masters(англ.) бел. Уэльс Уільямс, МаркМарк Уільямс 4–9
Перамога 3 2002 Scottish Open Англія Грэй, ДэвідДэвід Грэй 9–2
Перамога 4 2006 Welsh Open Англія Мёрфі, ШонШон Мёрфі 9–4
Параза 3 2012 World Open Паўночная Ірландыя Ален, МаркМарк Ален 1–10
Перамога 5 2012 Players Tour Championship Finals Аўстралія Робертсан, НілНіл Робертсан 4–0

Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза)[правіць | правіць зыходнік]

Вынік Год Турнір Сапернік у фінале Лік
Перамога 1 2010 MIUS Cup Шатландыя Магуайр, СтывенСтывен Магуайр 4–2
Параза 1 2012 Asian Players Tour Championship – Этап 1 Англія Бінэм, СцюартСцюарт Бінэм 3–4
Перамога 2 2012 Asian Players Tour Championship – Этап 2 Кітай Цзюньхуэй, ДзінДзін Цзюньхуэй 4–0

Нярэйтынгавыя турніры: (2 перамогі)[правіць | правіць зыходнік]

Выступы за нацыянальную зборную[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійна-аматарскія турніры[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Stephen Lee – Season 2013/2014. CueTracker – Snooker Database. Праверана 17 верасня 2013.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]