Эдрыян Ганэл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдрыян Ганэл
Снукер


англ.: Adrian Gunnell

 
Дата нараджэння: 24 жніўня 1972(1972-08-24) (46 гадоў)
Месца нараджэння: Англія
Грамадзянства: Flag of England.svg Англія
Прафесійная кар'ера: 1994–1997, 1998–2012
Найвышэйшы рэйтынг: 36 (06.05.200804.05.2009)
Прызавыя грошы: > £260,000
Найвышэйшая серыя: 147
(Тайланд Мастэрс 1999 (квал.))
Колькасць соценных серый: 67
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/8 фіналу
(Тайланд Мастэрс 2001,
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005,
Шанхай Мастэрс 2007,
Гран-пры 2008)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/24 фіналу (квал.)
(2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2010)

Эдрыян Ганэл (англ.: Adrian Gunnell; нар. 24 жніўня 1972, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу чатырох рэйтынгавых турніраў. Былы 36-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2008/2009). У 1999 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю.

Пачаў прафесійную кар'еру ў 1994 годзе ва ўзросце 21 года, але толькі ў сезоне 1999/2000 дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі і ўпершыню дайшоў да 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на Гран-пры Мальты. У 2001 годзе прабіўся ў 1/8 фіналу рэйтынгавага Тайланд Мастэрс, дзе саступіў Мэцью Стывенсу (1:5), а ў сезоне 2004/2005 упершыню патрапіў у топ-64 рэйтынгу і ў другі раз дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Кітая, дзе прайграў Марку Уільямсу (2:5). У 2007 годзе дайшоў да 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс, дзе саступіў будучаму пераможцу Дамініку Дэйлу (1:5), а ў сезоне 2008/2009 падняўся на найвышэйшае для сябе 36-е месца ў сусветным рэйтынгу і ў апошні чацвёрты раз дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на Гран-пры, дзе быў пераможаны Стывам Дэвісам (5:4). У 2012 годзе вылецеў з топ-64 і пакінуў мэйн-тур, але яшчэ згуляў на некалькіх турнірах у сезоне 2012/2013. З 2004 да 2010 года шэсць разоў гуляў у апошнім кваліфікацыйным раундзе чэмпіянату свету (1/24 фіналу), але так і не здолеў патрапіць у Крусібл, а на чэмпіянаце Вялікабрытаніі тройчы гуляў у 1/16 фіналу ў 2002, 2007 і 2011 гадах.

За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 60 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-80 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-120 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]