Адыс-Абеба: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Makecat-bot (размовы | уклад) др r2.7.3) (робат дадаў: wuu:亚的斯亚贝巴 |
SantoshBot (размовы | уклад) др r2.7.3) (робат дадаў: pa:ਆਦਿਸ ਆਬਬਾ |
||
Радок 184: | Радок 184: | ||
[[om:Addis Abeba]] |
[[om:Addis Abeba]] |
||
[[os:Аддис-Абебæ]] |
[[os:Аддис-Абебæ]] |
||
[[pa:ਆਦਿਸ ਆਬਬਾ]] |
|||
[[pl:Addis Abeba]] |
[[pl:Addis Abeba]] |
||
[[pms:Addis Abeba]] |
[[pms:Addis Abeba]] |
Версія ад 18:42, 6 студзеня 2013
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ады́с-Абе́ба (амх.: አዲስ አበባ) — горад у Эфіопіі, сталіца краіны і Афрыканскага саюза. З насельніцтвам 3 627 934 жыхароў (на 2009 г.) з'яўляецца буйнейшым у свеце горадам, які знаходзіцца ў краіне, якая не мае выхаду да мора. Мае статус асобнага рэгіёна Эфіопіі.
Заснаваны ў 1886 годзе імператарам Менелікам II па просьбе яго жонкі - імператрыцы Таіту.
Адыс-Абебу часта называюць «сталіцай Афрыкі» або «Парыжам Афрыкі» у сувязі з яго гістарычным, палітычным і дыпламатычным значэннем для кантынента.
Адыс-Абеба - гэта адна з самых высакагорных сталіц у свеце. Самая ніжняя кропка горада - 2326 м, размешчаная на поўдні горада, дзе знаходзіцца аэрапорт Бале. Самая высокая кропка - гара Энтота з вышынёй 3000 м, размешчаная на поўначы горада.
Дэмаграфія
Дынаміка росту колькасці насельініцтва Адыс-Абебы:
- 1900 — 80 000 жыхароў
- 1958 — 400 000 жыхароў
- 1968 — 664 000 жыхароў
- 2002 — 1 700 000 жыхароў
- 2008 — 3 384 569 жыхароў
Урад
З 2003 года да мая 2005 года мэрам горада быў Аркэбэ Акубай. 31 мая 2005 года ён быў названы «Афрыканскім мэрам 2005». Тады ж ён перадаў паўнамоцтвы новаму мэру — Берхану Нега. Сёння мэрам горада з'яўляецца Берхану Дэрэса.
Адукацыя
Універсітэт Адыс-Абебы был заснаваны ў 1950 гаду і першапачаткова меў назву «Універсітэцкі каледж Адыс-Абебы». У 1962 гаду ён быў перайменаваны ў Універсітэт Адыс-Абебы. Тут знаходзяцца 6 універсітэцкіх гарадкоў і 1 кампус нзнаходзіцца ў горадзе Дэбрэ-Зэйт. Таксама ў шматлікіх гарадах Эфіопіі размешчаны філіялы гэтага ўніверсітэта.
У Адыс-Абебе знаходзіцца Інстытут эфіопскіх даследаванняў і этнаграфічны музей. Таксама ёсць мноства прыватных каледжаў.
Выбітныя гараджане
- Лія Кебедэ - фотамадэль, актрыса
Братэрскія гарады
- Нетанія, Ізраіль
- Тэль-Авіў, Ізраіль
- Пекін, Кітай
- Чунцін, Кітай
- Іаганесбург, ПАР
- Лейпцыг, Германія
- Чхунчхон, Паўднёвая Карэя
- Сан-Францыска, ЗША
Зноскі
- ↑ Time.is