Фемістокл: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
clean up using AWB |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
|Rodovid = |
|Rodovid = |
||
}} |
}} |
||
⚫ | '''Фемістокл''' ({{lang-grc|Θεμιστοκλῆς}}) — афінскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец перыяду грэка-персідскіх войнаў (500-449 да н. э.). З 493/492 неаднаразова займаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады архонта і стратэга. Будучы правадыром марской партыі, у якой адбіваліся інтарэсы гандлёва-рамесных слаёў і беднаты, Фемістокл імкнуўся ператварыць [[Афіны]] ў марскую дзяржаву. |
||
⚫ | '''Фемістокл''' ({{lang-grc|Θεμιστοκλῆς}}) — афінскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец перыяду грэка- |
||
Фемістокл падняўся на вяршыню ўлады выключна дзякуючы сваім здольнасцям. Афінскія арыстакраты, якія раней непадзельна кіравалі ў горадзе, заўсёды працівіліся яго ўплыву. Калі б не крызіс, выкліканы нашэсцем персаў, вышэйшыя пасады ў Афінах, быць можа, і надалей займалі б не па добрай якасці, а па праве нараджэння. |
Фемістокл падняўся на вяршыню ўлады выключна дзякуючы сваім здольнасцям. Афінскія арыстакраты, якія раней непадзельна кіравалі ў горадзе, заўсёды працівіліся яго ўплыву. Калі б не крызіс, выкліканы нашэсцем персаў, вышэйшыя пасады ў Афінах, быць можа, і надалей займалі б не па добрай якасці, а па праве нараджэння. |
Версія ад 07:50, 26 кастрычніка 2014
Фемістокл | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, ваенны |
Дата нараджэння | каля 524 года да н.э. |
Месца нараджэння | Горад Афіны |
Дата смерці | 459 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Neocles[d] |
Маці | Abrotonon[d] |
Жонка | Archippe[d] |
Дзеці | Archeptolis[d], Mnesiptolema[d], Nikomache[d] і Asia[d] |
Прыналежнасць | Старажытныя Афіны |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фемістокл (стар.-грэч.: Θεμιστοκλῆς) — афінскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец перыяду грэка-персідскіх войнаў (500-449 да н. э.). З 493/492 неаднаразова займаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады архонта і стратэга. Будучы правадыром марской партыі, у якой адбіваліся інтарэсы гандлёва-рамесных слаёў і беднаты, Фемістокл імкнуўся ператварыць Афіны ў марскую дзяржаву.
Фемістокл падняўся на вяршыню ўлады выключна дзякуючы сваім здольнасцям. Афінскія арыстакраты, якія раней непадзельна кіравалі ў горадзе, заўсёды працівіліся яго ўплыву. Калі б не крызіс, выкліканы нашэсцем персаў, вышэйшыя пасады ў Афінах, быць можа, і надалей займалі б не па добрай якасці, а па праве нараджэння.
У 493 па яго ініцыятыве афіняне ўмацавалі Пірэй, зрабіўшы яго ваеннай гаванню. Дамогшыся перавагі над сухапутнай партыяй, якая ўзначальвалася Арыстыдам, Фемістокл пераканаў афінян ў 482 стварыць для паспяховай барацьбы з Персіяй на дзяржаўныя даходы ад руднікоў ваенны флот агульнай колькасцю ў 200 трыер. Падчас паходу Ксеркса I Фемістокл адыграў вырашальную ролю ў арганізацыі агульных грэчаскіх сіл супраціўлення, у кіраўніцтве афінскім флотам, асабліва ў марской бітве пры Саламіне (480). Ён спрыяў вызваленню грэчаскіх гарадоў Малай Азіі ад улады Персіі, быў ініцыятарам стварэння 1-га Афінскага марскога саюза (478). Яго палітычныя рэформы (487-486) прывялі да далейшага развіцця афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі (выбары архонтаў па жэрабі, прадастаўленне магчымасці коннікам займаць гэтую пасаду, вызваленне калегіі стратэгаў ад кантролю Арэапагу). У выніку інтрыг афінскай арыстакратыі Фемістокл у 471 быў падвергнуты астракізму; пазней абвінавачаны ў дружбе з персамі, у патаемнай сувязі са спартанскім палкаводцам і асуджаны агульным сходам грэкаў. Пасля тулянняў бег да персідскага цара Артаксеркса I.