Розніца паміж версіямі "Ліст"

Jump to navigation Jump to search
3 420 байтаў дададзена ,  4 гады таму
др
 
== Марфалогія лісця ==
=== Форма і памеры ===
Форма ліста — характэрная адзнака [[від, біялогія|віду]] і адлюстроўвае прыстасаванасць да пэўных экалагічных умоў — вільготнасці, асвятлення і інш. У тыповым выпадку ліст складаецца з чатырох асноўных частак: ліставой пласцінкі, чаранка, прылісткаў і асновы. Абавязковыя часткі ліста — аснова і ліставая пласцінка. Чаранкі і прылісткі ёсць не ва ўсіх раслін.
 
Лісты, у якіх да агульнага чаранка прымацаваны некалькі ліставых пласцінак, называюцца складанымі. Пры гэтым ліставыя пласцінкі прымацаваны да агульнага чаранка або сваімі чаранкамі, або асновамі ліставых пласцінак. Калі лісцікі прымацаваны да верхавіны агульнага чаранка, лісты называюцца пальчатаскладанымі ([[лубін]], [[конскі каштан]]). Калі лісцікі прымацаваны па ўсёй даўжыні па абодва бакі чаранка, лісты называюцца перыстаскладанымі ([[гарох]],[[ружа]], [[рабіна]]). Трайчастаскладаны ліст фарміруецца з трох лісцікаў, прымацаваных да верхавіны агульнага чаранка ([[суніцы]], [[канюшына]]). Форма пласцінак простых лістоў і лісцікаў складаных лістоў можа быць рознай.
 
Памеры лістоў пераважна 3—10 см, але бываюць да 20 м (некаторыя [[пальмы]]). Часам лісты відазмяняюцца ў калючкі, вусікі, лускавінкі або рэдукуюцца.
 
=== Лістаразмяшчэнне ===
Лісты размяшчаюцца на сцябле расліны ў пэўным парадку — так, каб яны лепш асвятляліся. Адрозніваюць тры асноўныя тыпы лістаразмяшчэння:
* чарговае,
* супраціўнае,
* кальчакаватае.
 
Найбольш шырока распаўсюджана чарговае лістаразмяшчэнне, пры якім у кожным вузле прымацаваны адзін ліст. Такі характар лістаразмяшчэння сустракаецца ў [[бяроза|бярозы]], [[дуб]]а, [[яблыня|яблыні]], [[кукуруза|кукурузы]] і інш. Пры супраціўным размяшчэнні ў вузле знаходзяцца два лісты, якія прымацаваны адзін насупраць другога ([[бэз]], [[крапіва]], [[бружмель]] і інш.). Калі ў вузле прымацаваны тры і больш лісты, такое размяшчэнне называецца кальчакаватым ([[мудранка чатырохлістая]], [[алеандр]], [[эладэя]] і інш.).
 
=== Жылкаванне ліста ===
Ліставыя пласцінкі раслін пранізаны жылкамі, якія ўтвораны размешчанымі ў тоўшчы ліста праводзячымі і механічнымі тканкамі. Размяшчэнне жылак у лісце (жылкаванне) у розных раслін рознае. У залежнасці ад колькасці галоўных жылак выдзяляюць некалькі
тыпаў жылкавання.
 
Пры перыстым жылкаванні выдзяляецца адна цэнтральная жылка. Ад яе ў бакі адходзяць бакавыя жылкі, якія галінуюцца. Такое жылкаванне характэрна для лістоў [[бяроза|бярозы]], [[бэз]]у, [[яблыня|яблыні]], [[вішня|вішні]], [[ліпа|ліпы]] і інш.
 
Пры пальчатым жылкаванні ў ліставой пласцінцы ўтвараецца некалькі буйных жылак. Яны радыяльна (як растапыраныя пальцы рукі) адходзяць ад асновы пласцінкі. Пальчатае жылкаванне хараrтэрна для [[клён]]а, [[каліна|каліны]] і інш.
 
Пры паралельным жылкаванні мноства жылак ідзе паралельна краю ліставой пласцінкі і сыходзіцца на яе верхавіне. Такі тып жылкавання сустракаецца ў [[злакі|злакаў]], [[асокі|асок]], касачоў і інш.
 
Пры дугападобным жылкаванні жылкі ідуць амаль паралельна краю ліставой пласцінкі, але збліжаюцца каля яе верхавіны і каля асно-
вы. Так размешчаны жылкі ў [[ландыш]]а, [[купена|купены]], [[трыпутнік]]а і інш.
 
== Анатомія лісця ==

Навігацыя