Рагачоўскі павет: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Спасылкі |
|||
Радок 29: | Радок 29: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://www.lyczkowski.net/be/mapa/rahacouski-paviet.html Рагачоўскі павет. Адміністрацыйная |
* [http://www.lyczkowski.net/be/mapa/rahacouski-paviet.html Рагачоўскі павет. Адміністрацыйная карта] |
||
{{Паветы Магілёўскай губерні}} |
{{Паветы Магілёўскай губерні}} |
Версія ад 10:50, 4 чэрвеня 2017
Рагачоўскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Магілёўская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Рагачоў | ||
Дата ўтварэння | 1773 | ||
Дата скасавання | 1924 | ||
Насельніцтва | 224 652 (1 897) | ||
Плошча | 6 546,1 вёрст² | ||
Рагачоўскі павет на карце |
Рагачоўскі павет (руск.: Рогачёвский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1773—1924 гг. Цэнтр — г. Рагачоў. Утвораны 2 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 2 красавіка 1777 г. у Магілёўскай губерні, з 23 снежня 1796 г. — Беларускай губерні. У гэты час паўднёвая частка павета далучана да Гомельскага павета, а на поўначы яму перададзена частка Чэрыкаўскага і большая частка скасаванага Быхаўскага павета. З 27 лютага 1802 г. у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 г. З 1861 г. падзяляўся на 18 валасцей, меў 9 мястэчак. Плошча каля 7451 км2, насельніцтва 121,6 тыс. чалавек (1864 г.), 142,9 тыс. чалавек (1885 г.). У 1917 г. было 14 валасцей. З 26 красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 3 сакавіка 1924 г. у складзе БССР. 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Бабруйскую і Магілёўскую акругі.
Тэрыторыя Рагачоўскага павета ставіцца да Палесся. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У перыяд панавання Рэчы Паспалітай была ў валоданні вядомай «сожскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нараўне з «друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў.
Воласці Рагачоўскага павета: Гарадзецкая (адміністрацыйны цэнтр — м. Гарадзец), Доўская (с. Доўск), Дудзіцкая (Дудзічы), Кармянская (м. Карма), Кашалёўская (с. Кашалёва), Кісцянёўская (с. Кісцяні), Лукаўская (с. Лукі), Мяркулавіцкая (с. Меркулавічы), Недайская (с. Недайкі), Пакоцкая (с. Покаць), Палеская (с. Палессе), Расохская (с. Расохі), Рэчкаўская (с. Рэчкі), Стараруднянская (с. Старая Рудня), Стаўбунская (с. Стаўбун), Стрэшынская (м. Стрэшын), Ціхініцкая (с. Ціхінічы), Чачэрская (м. Чачэрск).
Прамысловасць
У 1855—1861 гг. у фальварку Астэрманск дзейнічала Астэрманская цукровая мануфактура. Мела цёрачную машыну, 6 гідраўлічных прэсаў, 2 стужачныя прэсы для адціскання соку, 7 катлоў. Працавалі 172 рабочыя. Прадукцыю збывалі ў Маскву.