Дакар: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Дакар у Дакар па-над перасылкай: робат перанёс старонку |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 89: | Радок 89: | ||
{{DEFAULTSORT:Дакар}} |
{{DEFAULTSORT:Дакар}} |
||
[[Катэгорыя:Гарады Сенегала]] |
[[Катэгорыя:Гарады Сенегала]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Дакар]] |
Версія ад 16:34, 23 верасня 2017
Горад
Дакар
Ville de Dakar
| ||||||||||||||||||||||||||
Дакар — горад у Сенегале, сталіца краіны. Адзін з важнейшых прамысловых, транспартных і гандлёва-фінансавых цэнтраў заходняй Афрыкі. Размешчаны на паўвостраве Зялёны Мыс, на перакрыжаванні важных марскіх шляхоў з Еўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амерыку. Заснаваны ў 1857 як французскі порт. Насельніцтва 1 млн чал. (агламерацыя 2,5 млн чал.).
Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература студзеня 22 °C, ліпеня 28 °C; ападкі (572 мм/год) выпадаюць з ліпеня па кастрычнік.
Гісторыя
Пасля захопу французамі Сенегала, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 года Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Французскай Заходняй Афрыкі (з 1902 года быў яе сталіцай). Пад час Другой Сусветнай вайны да 1942 года ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Вішысцкай Францыі (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амерыканскімі войскамі. Пасля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай федэрацыі Малі, а з 1960 года сталіцай незалежнага Сенегала.
Цікавыя факты
Дакар з'яўляецца фінішнай кропкай папулярнага штогадовага ралі Парыж — Дакар.